Скачать книгу

вакханалии».[39]

      Чым бліжэй да нашага часу, тым менш сведчанняў пра дзівоснага птаха. Вельмі цяжка выявіць сярод размаітых паведамленняў пра НЛА над Беларуссю апісанне менавіта бацяна-фенікса, а не лятучай талеркі ці чайніка. Наконадні нямецка-савецкай вайны ў 1941 г. чырвоныя памежнікі неаднакроць фіксавалі з’яўленне ў небе рознага кшталту летакоў – не толькі звычайных самалётаў, але і самалётаў, нібыта «окрашенных в подобие птиц, со странным механизмом помахивания крыльями и непривычной амплитудой полёта».[40] Сяляне вёсак Ласі і Мясота, што туляцца да дарогі Маладзечна—Радашковічы, захавалі легенду пра вялізнага чорнага бусла, які ўлетку векапомнага 1941 г. урэзаўся з неба ў калону фашысцкае тэхнікі. Пэўны час гэтае паданне лічылася народным ліра-эпічным пераўвасабленнем звестак пра вычын лётчыкаў экіпажа Міколы Гастэлы. Аднак больш дакладныя апытанні бабуляў і дзядуляў падчас палявых даследзін дазволілі маладым этнографам выясніць праўду. «Не, дзіцятка, самылёт патом паляцеў на немцаў. Пярвей жа пціца, вялікая, з магутнымі крыламі, у фашысцкія машыны з неба ўпала», – адзначыла сведка падзеяў, настаўніца гісторыі Васіліна Язэпаўна Арцюшэня (1926 году нараджэння).

      Вучэнні войскаў беларускай вайсковай акругі 1952 г. пад Слонімам фактычна ператварыліся ў бітву між Савецкай Арміяй і беларускімі партызанамі з атраду «Чорны кот». Партызаны блакавалі камандзіра Беларускай вайсковай акругі Сямёна Цімашэнку, і партызанскі генерал Міхал Вітушка, пераапрануты ў савецкую форму, камандаваў замест яго вучэннямі, аддаючы наўмысна няправільныя загады.[41] Страты былі як з боку савецкіх салдатаў, так і з боку вітушкоўцаў. Яны маглі б быць у колькі разоў большымі, каб не ўмяшанне ў канфлікт фенікса. Птах замаруджваў, а то нават і спыняў у лёце артылерыйскія снарады, што ляцелі на галовы вайскоўцаў. Пасля арышту Вітушка быў абменены на Цімашэнку. Даведаўшыся пра феніксаў учынак, партызанскі генерал упаў у задуменне і ўрэшце вырашыў спыніць збройную барацьбу супраць савецкае ўлады.[42]

      Ці не самы апошні раз бацяна-фенікса беларусам давялося бачыць у сярэдзіне 80-х гг. XX ст. 26 красавіка 1986 г. адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Радыеактыўныя аблокі вецер гнаў у бок Масквы. Савецкае кіраўніцтва прыняло рашэнне развярнуць аблокі, каб зняць імаверную пагрозу для саюзнай сталіцы. Лётчыкі, што засталіся жывымі пасля гэтай спецаперацыі, пазней апавядалі пра агромністую птушку, што паглынала аблокі. «Было очень страшно от осознания непонятности происходившего. Нам ведь толком что к чему не объяснили, – успамінаў лётчык Клім Алегаў, – тем более пришлось ужаснуться, видя, как эта птица пожирала тучи, словно старалась опередить нас». Нельга забыць таго наймацнейшага патрыятычнага парыву, з якім птушка фенікс імкнулася захінуць сваю родную зямлю ад жудаснай бяды. Ці выжыла яна пасля гэтага, мы не ведаем. Вельмі хочацца верыць, што яна і да сёння жыве ў гушчарах

Скачать книгу


<p>39</p>

Нацыянальны гістарычны apxiў Беларусі (Менск). Ф. 13. Воп. 66. Спр. 619. Арк. 37 аб.

<p>40</p>

Шалупеня И. Какой провокации боялся в 1941 году Сталин? // Суперсенсация. 2000. № 12 (июнь).

<p>41</p>

Ёрш С. Генэрал Вітушка // Наша Ніва. 1997. 12 траўня.

<p>42</p>

На варце Сакавіка. 1952. № 40 (Мюнхен).