ТОП просматриваемых книг сайта:
Праклён Міндоўга. Максім Кутузаў
Читать онлайн.Название Праклён Міндоўга
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-13-8
Автор произведения Максім Кутузаў
Жанр Драматургия
Издательство Электронная книгарня
Румбольд:
Ні ў якім разе! Зараз усё па-сапраўднаму. Я ведаю гэта з надзейных крыніц.
Богуш:
Вось яно, значыцца, як мудрагеліста лёс склаўся. Хто б мог падумаць? За такі хуткі час пераадолець шлях ад сына здрадніка да сваяка вялікага князя! Альбо ў народа вельмі кароткая памяць, альбо ён сапраўды варты чалавек.
Румбольд:
Гэта ў нашага народа кароткая памяць? Ды што ты такое гаворыш! Мы заўсёды памятаем і шануем сваіх герояў і ніколі не забываемся на тых, хто нас калісьці пакрыўдзіў. І спадзяюся, так будзе, пакуль існуе гэты свет. Наш народ будзе памятаць сваіх сапраўдных герояў, сваю вялікую гісторыю. Будзе ганарыцца ёй. І ніколі, і нікому гэта не дазволіць у сябе адабраць.
Богуш:
Вып’ем жа за гэта!
Румбольд:
Вып’ем!
Уздымаюць куфлі і п’юць.
Богуш:
Ты маеш рацыю. Нашы звычаі, наша вера, нашы героі – гэта ўсё нашы карані. І згубіць штосьці з гэтага – гэта як згубіць сваяка…
З’ява другая
1263 год
Нальшчаны. Маёмасць нальшчанскага князя Даўмонта. У сваім пакоі сядзіць жонка князя Агна і плача. Уваходзіць Даўмонт.
Даўмонт (падыходзіць да Агны, прыпадае на адно калена і бярэ яе за руку):
Любая мая, што здарылася? Чаму ты плачаш?
Агна (усхліпваючы):
Мар-Мар-Марта…
Даўмонт:
Што з ёй?
Агна:
Яе больш няма…
Даўмонт:
Адкуль… Адкуль ты ведаеш?
Агна:
Прыехаў пасланец ад караля. Паведаміў, што сястры больш няма і-і-і што я запрошана на пахаванне.
Даўмонт (абдымаючы Агну):
Калі для цябе гэта цяжка і ты не хочаш гэтага бачыць, можаш не ехаць, я папярэджу Міндоўга.
Агна:
Не. Не трэба.
Даўмонт:
Ты ўпэўнена? Ты ж ведаеш, у мяне зараз, на жаль, хапае неадкладных спраў, і я не змагу паехаць з табой.
Агна:
Так. Я сама паеду. Я паеду…
Дзея трэцяя
З’ява першая
1323 год
Навагрудак. Невялічкая мясцовая карчма. Румбольд, Богуш і Нарбут заходзяць у яе і сядаюць за стол.
Богуш:
Хоць штосьці ў гэтым жыцці не змяняецца. Колькі часу мінула, а наша любімая карчма выглядае менавіта так, як і дзесяць гадоў таму.
Румбольд:
Што ёсць, тое ёсць.
Нарбут:
Чулі апошнія навіны? Давыд Гарадзенскі гераічна разбіў дацкае войска пад Псковам.
Румбольд:
Мяне ўжо гэтым не здзівіць. Я, як упершыню Давыда ўбачыў, адразу зразумеў, што ён – мужны ваяр. Недарма мудры вялікі князь Гедымін з ім парадніўся. З яго боку было вельмі прадбачліва ажаніць з Давыдам сваю дачку.
Богуш:
Так,