ТОП просматриваемых книг сайта:
Праклён Міндоўга. Максім Кутузаў
Читать онлайн.Название Праклён Міндоўга
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-13-8
Автор произведения Максім Кутузаў
Жанр Драматургия
Издательство Электронная книгарня
Пасля таго як мой старэйшы сын здрадзіў свайму народу, свайму княству, сваім багам, свайму бацьку… Сын літоўскага караля! Сын свайго народа! Будучы кароль! Адрокся ад сваіх багоў і пайшоў у манахі! Так, я таксама хрысціўся, але выключна дзеля таго, каб суседнія дзяржавы перасталі глядзець на нас, як на ворагаў, як на нейкіх шалёных дзікуноў! Але калі я дасягнуў свайго, я адразу адмовіўся ад чужой веры. Аднойчы і назаўсёды! А ён у манахі пайшоў! Даруй яму гэта, літасцівы Пярун. Ён сам не разумее, што робіць. Даруй яму, ты ж можаш, ты ўсёмагутны! А я не магу, я ніколі не дарую…
Марта падыходзіць бліжэй да Міндоўга і гладзіць яго па руцэ.
Міндоўг (звяртаючыся да Марты):
Дзякуй табе за сыноў, каханая. Ты мне падаравала новую надзею, новую радасць у жыцці. Недарма я тады дзеля таго, каб быць з табою, забіў гэтага Булевіча і братоў яго. Ох, недарма. Ён быў не варты таго, каб быць тваім мужам. Ты была народжаная для таго, каб быць вялікай княгіняй! Каб быць каралевай! А ён, што ён мог табе даць? Гэты Булевіч. Як жа яго імя было? Ві-Ві-Вішымут! Дакладна.
Ад гучнага голасу Міндоўга маленькія хлопчыкі пачынаюць варочацца.
Міндоўг (звяртаючыся да Марты):
Пойдзем адсюль, пакуль іх не пабудзілі. Хай спяць. Сон – гэта здароўе, а здароўе будучым каралям вельмі спатрэбіцца. Спадзяюся, я ўбачу іх дарослымі. Усё ж такі ўзрост у мяне ўжо такі. Адным багам вядома, што можа адбыцца заўтра. Калі я памру, а дзеці яшчэ будуць маленькімі, паабяцай мне, што знойдзеш годнага чалавека, які заменіць ім бацьку і выхавае іх шчырымі, мудрымі і рашучымі. Паабяцай мне, Марта!
Марта:
Абяцаю. А калі са мной штосьці здарыцца… Не трэба шукаць ім новую невядомую матулю. Мая сястра Агна зможа за імі прыглядаць. Яны звыкліся з ёй. І я не хачу пакідаць сваіх дзяцей камусьці невядомаму. Толькі ёй… Толькі ёй я давяраю.
Міндоўг:
Ды што ж з табой можа здарыцца? Ты ж, у адрозненне ад мяне, маладая яшчэ. Аднак добра. Калі ты гэтага хочаш, калі гэта цябе супакоіць. Хай будзе так. І я таксама абяцаю. Усё ж такі адным багам вядома, што можа адбыцца заўтра.
Дзея другая
З’ява першая
1314 год
Навагрудак. Невялічкая мясцовая карчма. У ёй сядзяць Румбольд і Богуш.
Румбольд:
Богуш, ты чуў, што хутка Давыд Шчыт Панямоння стане сваяком нашага будучага князя Гедыміна?
Богуш:
Хто-хто?
Румбольд:
Ну ты даеш! Хіба ты не ведаеш, што Давыда Гарадзенскага зараз паўсюль называюць не іначай як Шчытом Панямоння? Я, вядома, разумею, што ты з’язджаў на ўсход гандляваць, але няўжо да цябе навіны зусім не даходзілі?
Богуш:
Пачакай. Наколькі я памятаю, яго і Гарадзенскім пачалі называць у народзе зусім нядаўна, пасля таго як ён сябе паказаў выдатным кашталянам і абараніў Гародню ад навалы крыжакоў. Колькі разоў яны бралі горад у аблогу з тых часоў, як яго прызначылі кашталянам?
Румбольд:
Ужо тры! І нешта мне падказвае, што падчас