ТОП просматриваемых книг сайта:
Праклён Міндоўга. Максім Кутузаў
Читать онлайн.Название Праклён Міндоўга
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-13-8
Автор произведения Максім Кутузаў
Жанр Драматургия
Издательство Электронная книгарня
Нарбут:
Вядома, памятаю. Нават калі б я і хацеў не памятаць, усё роўна складана забыцца на такое.
Віцень:
Але ж мы ўсе добра ведаем, што я ні ў якім выпадку не збіраюся так рабіць. Аднак калі я яшчэ і праганю хрысціянскага місіянера, тады дакладна непрыемных наступстваў нам усім не пазбегнуць.
Нарбут:
Усё роўна! Нават казаць такое – вялікая непавага да нашых багоў! Вялікая абраза! Хай літасцівыя Багі нам гэта даруюць!
Віцень:
Гэта было неабходна, каб дасягнуць таго, што было нам патрэбна.
Богуш:
Так, вялікі князь, саюз з Рыгай – гэта вельмі мудры і дальнабачны крок, які моцна паспрыяў хуткаму і паспяховаму развіццю гандлю ў нашым княстве.
Румбольд:
А перамогай пад Коркгаўзам нашы продкі будуць ганарыцца яшчэ шмат гадоў!
У гэты момант у залу ўваходзіць вартаўнік. Спрэчка заціхае.
Вартаўнік:
Вялікі князь, Вас жадае бачыць нейкі юнак. Ён кажа, што ў яго да Вас ёсць важная і неадкладная размова.
Віцень:
І што ж гэта за юнак такі? Як яго імя?
Вартаўнік:
Ён прадставіўся як Давыд, сын Даўмонта.
Некалькі імгненняў пануе поўная цішыня.
Віцень (праз паўзу):
Што ж, у такім выпадку хай Давыд, сын Даўмонта, уваходзіць.
Румбольд (шэптам, звяртаючыся да Богуша):
Няўжо гэта папраўдзе ён? Сын здрадніка? І як у яго толькі смеласці хапіла з’явіцца ў Вялікім Княстве пасля таго, што нарабіў ягоны шалёны бацька? Ды не толькі з’явіцца ў княстве, але яшчэ і прыйсці да нашага князя? Калі гэта сапраўды ён, тады яго неабходна неадкладна схапіць і пакараць смерцю.
Вартаўнік сыходзіць і вяртаецца з юнаком, які ўпэўненым крокам набліжаецца да вялікага князя і становіцца перад ім на калена.
Віцень:
Можаш устаць, Давыд, сын Даўмонта.
Юнак уздымаецца.
Віцень:
Што прывяло цябе на радзіму тваіх продкаў? Наколькі я ведаю, пасля смерці твайго бацькі табе прапаноўвалі стаць князем Пскова. Шчыра кажучы, я не чакаў цябе калі-небудзь убачыць тут, у нашай сталіцы, у маім замку.
Румбольд (звяртаючыся да Богуша):
За гэта я і паважаю нашага мудрага князя. Паглядзі, як годна ён трымаецца. На ягоным месцы я б адразу загадаў кінуць нашчадка здрадніка назаўсёды ў сутарэнне, і ўсё.
Богуш (амаль шэптам):
Пачакай, давай лепей паглядзім, што будзе далей адбывацца.
Давыд:
Так, вялікі князь, мой бацька памёр, але перад смерцю ён сказаў, што хацеў бы, каб я вярнуўся на радзіму ў Нальшчаны. І каб верна і мужна служыў вялікаму князю да канца свайго жыцця.
Юнак зноў становіцца на калена, дастае з похвы меч і працягвае яго Віценю.
Віцень (праз паўзу):
І