ТОП просматриваемых книг сайта:
Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Читать онлайн.Название Дэманы доктара Глінскага
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– У мяне толькі адно пытанне, прафесар.
– З задавальненнем адкажу на яго.
– Вы ўвесь час кажаце пра тое, што гэтыя рэактары надзейныя і бяспечныя, але што будзе ў выпадку аварыі? Іншымі словамі, ці не стане такая машына прыладай Суднага дня?
Клаўс усміхнуўся зноў, але ўсмешка была ўжо іншая.
– Скажам так, я спадзяюся на гэта, Якуб.
– Вы спадзяецеся? Мяркую, гэта была іронія?
– Я хачу, каб вы зразумелі адну рэч. Вынаходніцтва кола пацягнула за сабой велізарную колькасць смярцей у выніку аўтамабільных аварый. Калі такая простая штука ўгробіла сотні людзей, хаця закліканая была дапамагаць ім, што ж адбудзецца ў выпадку аварыі на самым складаным у тэхналагічным плане рэактары свету? Атамная станцыя Фукусімы была надзвычай перадавой для свайго часу, і, тым не менш, аварыя на ёй стала страшнай катастрофай. Усе мы людзі, а чалавеку ўласціва памыляцца. Я магу сказаць адно: на сённяшні дзень ні адна распрацоўка ў свеце не забяспечвае нам настолькі чыстую, танную і пры гэтым надзейную энергію. Гэта я гарантую. Як і тое, што я і мая каманда зможам давесці яе да дасканаласці. Я не хачу браць на сябе функцыі Госпада Бога і ручацца за ўсё на свеце (і ні адзін чалавек на зямлі не мае права гэтага рабіць), але я магу з упэўненасцю сказаць, што лепш чалавецтва пакуль не прыдумала. Думаю, у будучыні мы зможам вынайсці нешта надзейнае на сто адсоткаў, аднак гэтага ніколі не адбудзецца, калі не прайсці ўсе прыступкі навуковай эвалюцыі, і вось гэты самы рэактар і з’яўляецца такой прыступкай, прычым адной з самых важных і блізкіх да мэты. Спадзяюся, я змог максімальна адкрыта адказаць на ваша пытанне.
– Цалкам, прафесар, – я з задавальненнем паціснуў руку старога.
– Цяпер мы заканчваем выпрабаванні. Мы прайшлі ўсе стадыі ад працы з плазмай гелію, да раўнаважкага ўтрымання плазмы вадароду на працягу гадзіны. Гэта значыць, што да моманту, калі свет пачне імкліва змяняцца, засталося не больш за паўгода, хоць большасць лабараторый і вучоных свету разлічваюць зрабіць гэта толькі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Хочаце, я правяду для вас невялікую экскурсію, і распавяду падрабязней пра нашу устаноўку?
– З задавальненнем прымаю вашу прапанову, прафесар.
– Прабачце мне, – умяшаўся Гор, які да гэтага стаяў моўчкі. – Вам давядзецца адкласці экскурсію, прафесар.
– Чаму ж?
Араб прадэманстраваў Клаўсу нешта на экране планшэта.
– Доктар