ТОП просматриваемых книг сайта:
Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Читать онлайн.Название Дэманы доктара Глінскага
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Я прайшоў у крайняе правае ад пярэдняга пакою памяшканне. Там была прасторная спальня з шырокім ложкам і празрыстай сцяной. Я падышоў да яе.
Звонку размяшчалася невялікая тэраса, высцеленая шахматнай пліткай і агароджаная кованымі кратамі. На тэрасе стаялі плецены стол і два крэслы.
За агароджай унізе шумеў акіян. Дзякуючы вузкай палосцы пяску хвалі не разбіваліся аб скалы, а мякка накочваліся на бераг, каб праз секунду адступіць.
Сонца ішло на захад.
Я пастаяў хвіліну, гледзячы ўніз. Затым зрабіў крок назад і адчыніў дзверы, якая вялі ў кабінет. Тут быў шырокі пісьмовы стол з чырвонага дрэва, а на ім – манаблок ад Apple, пісьмовы прыбор і тэлефонны камутатар. Сцяна насупраць была ўпрыгожана шырокафарматнай плазменнай панэллю. За сталом стаяла скураное крэсла – яно нагадвала тое знакамітае, якім карыстаўся Чэрчыль. У кабінеце таксама стаялі некалькі стэлажоў для кніг і расстаўленыя ў няправільным парадку крэслы для наведвальнікаў.
Я штурхнуў наступныя дзверы і трапіў у гасціную. Тут я ўбачыў доўгую канапу, абабітую белай скурай, перад ёй была ўсталяваная яшчэ адна «плазма». Адсюль на тэрасу вялі такія ж шкляныя дзверы, ледзь прыкметныя ў празрыстай сцяне, кухня была аддзеленая ад гасцінай барнай стойкай. Цэнтральнае месца ў гасцінай займаў доўгі белы стол з простымі, але вельмі зручнымі крэсламі-качалкамі.
У памяшканні кухні я знайшоў высокую чатырохкамерную лядоўню сталёвага колеру і іншую бытавую тэхніку ў знакамітым амерыканскім «пузатым» стылі. Тут таксама была электрапліта з духоўкай, посудамыйная машына, мікрахвалёўка, стаяла нават хлебапечка.
– Вы цалкам можаце дазволіць сабе не гатаваць ежу, – Гор зноў загаварыў. – Калі хочаце вызваліць сябе ад гэтага абавязку, вы можаце замовіць любую страву праз сістэму заказаў, і яна будзе дастаўлена вам праз гадзіну.
– Дзякуй, канешне, але я хачу рабіць сваімі рукамі хоць нешта зрэдку, – адказаў я, адчыніўшы лядоўню. Яна была запоўненая самымі разнастайнымі прадуктамі: ад свежай гародніны і садавіны да мяса і рыбы. Тут было шмат малочкі, безалкагольныя напоі, сыры, нават спецыяльны хлеб, запакаваны ў герметычны пакет. Асобна стаяла блюда з канапэ. Я ўзяў парачку, адкрыў бутэльку мінеральнай вады. – Вы дазволіце мне прыняць душ і пераапрануцца? Я ўжо двое сутак у гэтым адзенні і, напэўна, пахне ад мяне не надта прыемна.
– Калі ласка. Свежую вопратку вы знойдзеце ў гардэробнай. Я пачакаю вас тут.
Я праглынуў канапэ і выйшаў. У гардэробнай сярод мноства адзення (усё было патрэбнага мне памеру) я выбраў камплект свежай бялізны, светлыя штаны і льняную лёгкую