ТОП просматриваемых книг сайта:
Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Читать онлайн.Название Дэманы доктара Глінскага
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Трохі супакойваўся я толькі калі самалёт клаўся на зададзены эшалон. Ужо на пасадцы я адчуваў сябе ў поўным парадку, хоць галавой я заўсёды разумеў, што гэта самая небяспечная частка палёту. Але блізка зямля была для мяне пазбаўленнем ад маіх пакут, і сваім знаёмым я жартам казаў, што на пасадцы ўжо не страшна падаць: што такое пару соцень метраў уніз? Суразмоўцы ўсміхаліся.
Зрэшты, я заўсёды ведаў, чаму мне страшна лятаць. Я намагаўся кантраляваць сваё жыццё і ступень небяспекі, якой я яго падвяргаю. Некалькі разоў я бываў за крок ад сур’ёзных аварый, знаходзячыся за рулём, і ў такіх выпадках я заўсёды сам змагаўся за сваё жыццё – хай на рэфлексах і не аддаючы сабе справаздачы ў сваіх дзеяннях, паспяваючы спалохацца толькі пасля таго, як усё было ўжо скончана. Думка пра падзенне самалёта, калі ты нічога не можаш зрабіць для свайго выратавання, была для мяне непераноснай, і менавіта гэтай вымушанай пакоры няўхільнаму лёсу я баяўся больш чым самой смерці.
Заўтра мне трэба было зноў самавольна замкнуць сябе ўнутры вялізнага лайнера на паўдня і спрабаваць не даць паніцы вырвацца вонкі.
Гэта было цяжка не толькі маральна, але і фізічна. Улічваючы тое, што я толькі ўчора прайшоў праз гэтую працэдуру і не паспеў як след адысці ад стомы, у мяне не было ніякіх іншых жаданняў, акрамя як зваліцца на ложак і заснуць, набіраючыся сіл перад будучай экзэкуцыяй. Я ведаў, што паспаць у самалёце ў мяне ўсё роўна не атрымаецца.
Гасцініца «Hampton inn», дзе я ўчора спыніўся, знаходзілася ў двух кроках ад Сакратарыята, на 42–й вуліцы. Гэта было не самае таннае месца з усіх магчымых, але яно было ідэальнае у плане размяшчэння і выгод у выпадку рабочай паездкі. Зрэшты, дарагой гэтую гасцініцу назваць таксама было нельга: яна цалкам адпавядала маім фінансавым магчымасцям. Я жыў у ёй і раней, у свае папярэднія паездкі ў Нью-Ёрк, і не хацеў змяняць звычкі.
Сказаць па праўдзе, я быў зусім не такі пераборлівы ў пытаннях выбару гатэляў. Я памятаў свае першыя камандзіроўкі ў сябе на радзіме, у якіх я мог дазволіць сабе толькі месца ў клапоўніку, які, па дзіўным непаразуменні, насіў ганарлівую назву «гасцініца». У такіх установах было страшна ўсё: невыносная спякота летам і холад, які прабіраў да касцей, узімку, процьма казурак у нумарах, ложак, старэйшы за самога пастаяльца, і пастаяннае карканне варон пад акном. Мяне собіла спыніцца ў такой праз шмат гадоў пасля знаёмства з гэтым тыпам гасцініц – тры гады таму, і я быў нямала здзіўлены, што за дзесяць гадоў не змянілася нічога. І пра даброты цывілізацыі накшталт кандыцыянераў