Скачать книгу

паглынуты спортам ды іншымі, для мяне больш прывабнымі заняткамі. Сапраўдная бойка, адзін супроць некалькіх, ды супроць нажа мяне напаткала, калі я ўжо быў выкладчыкам інстытуту ды меў жонку і пяцімесячнага сынка, але вось досьведу, як біць чалавека, ў мяне не было. З тае сітуацыі я выйшаў цэлы ды непераможаны, але, калі меў ўжо двух сыноў, падарыў ім баксёрскія пальчаткі, бадай, каб сталі лепш за мяне падрыхтаваныя…

      Маці – для кожнага чалавека самая блізкая і дарагая асоба. Яна нараджае нас на сьвет белы, яна корміць нас сваім малаком, яна сагравае нас сваім цяплом, яна вучыць роднаму слову, яна першая наша вучыцелька. Відаць у кожных рэлігіях ёсьць запавет шанаваць сваіх бацькоў, і маці там павінна стаяць на першым месцы. У чалавека за жыцьцё можа быць некалькі жонак, адпаведна і колькасьць дзяцей не малая, а вось маці ды тата толькі адны. Ужо дастаткова сталым пазнаёміўся я з адной легендаю, нібы ў Грэцыі адзін юнак надта ж пакахаў нейкую прыгажуню, тая ж ніяк да яго не ставілася, болей таго кпіла з яго ды насьміхалася. Аднаго разу паведала, што прыме яго каханьне, але толькі калі ён прынясе ёй галаву сваёй маці! Жудасная прапанова доўга мучала юнака, але каханьне іншым і вочы засьціць і розуму іх пазбаўляе, дык вось ён усёж выканаў патрабаваньне. Паклаўшы матчыну галаву ў кошык, ён стрымгалоў паімчаў да тае прыгажуні, каб хутчэй пазбыцца свайго грэху ды здзейсьніць даўнюю мару. Сьпяшаўся так, што абступіўся, абраніў кошык ды павліўся. Адсечаная галава маці выкацілася ў дарожны пыл, ды спытала: «Сыночак, ты не пабіўся?»…

      Маленькаму мне маці расказвала казкі, якія чула ад сваёй маці, распавядала аб сваіх дзіцячых прыгодах, аб сваёй сям’і, потым аб партызанскіх часах, яна ж заахвоціла мяне да чытаньня. У шасцігадовым узросьце я ўжо сам завучыў некалькі вершаў А. Твардоўскага з «Васіля Цёркіна». Кніга гэтая была падорана Арнольду на 16 год дзядзькам Янкам, татка наш іншы раз чытаў яе ў голас, а потым і я заахвоціўся…

      Запомніліся маміны рукі, якія былі заўсёды пяшчотнымі, мягкімі ды цёплымі, калі яна ўжо працавала ў штамповачным цэху з брудным, цяжкім, халодным металам на груваздкіх ды грамыхаючых станках, дзе ўзімку стаяў вулічны холад і працаваць даводзілася ў тры зьмены, то бок, нават ўночы. Неяк аднаго разу пад штамп трапіў яе палец так, што дзьве фалангі костак выйшлі вонкі, але ж лекары ёй палец уратавалі. Пасля таго яна ўжо не кранала гітары, але рукі яе аднаўляліся, захоўваючы свае ўласьцівасьці. Апошнія яе хвіліны я трымаў тые рукі ў сваіх і яны былі як заўсёды – цёплымі, мягкімі, звыкла мамінымі…

      Я пісаў, што маці мая з-за хваробаў не працавала пэўны час, была хатняй гаспадыняй, і, калі я з вулічных сваіх вандровак вяртаўся дадому, дужа мне падабалася слухаць яе расповеды ці пра яе бацькоў з братамі ды той жа сястрой Фрузай, ці дзіўныя казкі, што запомніла яна са свайго маленства, ці пра тое, як у партызанскім лесе адна з маленькім Арнольдам выпякала хлеб у адмысловай зямлянцы на цэлы атрад… Сядзім

Скачать книгу