Скачать книгу

што такое немагчыма. Нават за пару дзён да свайго скону маці яшчэ намагалася чытаць, хаця акуляры ёй ужо амаль не дапамагалі, а Божачка ж адмераў ёй веку 93 гады… Партызанскія балоты, дзе мамачцы даводзілася не адны суткі ў вадзе прасядзець, хаваючыся блакіроўкі карнікаў, даліся ёй у знакі, ведаю, што мяне яна нарадзіла з вялікімі пакутамі, ды й пакуль я маленькім зусім быў, яна часта хварэла. Даглядаць мяне тады даводзілася бабулі Зене, яна жыла з малодшай дачкой Ганнай ды яе двума сынамі ў доме, які належыў жонцы дзядзькі Янкі, гэта на 1-й Чыгуначнай вуліцы. Бабуля ў мяне была адна, дзядуляў жа ўжо ня было. Аднаго разу ўзяла мяне бабуля на горад, спачатку яна завяла мяне ў царкву, што блізка базару, які завецца зараз Цэнтральным, а быў Мінскім, калі тую царкву пасьля доўгага ваяўнічага атэізму ды разбурэньня, перапрыстасаваньня ізноў адкрылі, я дазнаўся, што завецца яна Трохсьвяціцельская. Пасьля набажэнства нашая вандроўка працягнулася да рэстарану «Дняпро», бо там мая цётка Ганна рабіла тады старэйшай афіцыянткай і мы мелі прыстойны абед за асобным, на двох, сталом пад белым абрусам, з камплектам сталовых прыбораў, прыгожа аздобленымі стравамі. Ці смачна было я ня памятаю, але было ў той дзень два цікавых мне адкрыцьці. Бабулечка наладзіла мне першы шляхетны выхад у людзі, вядома ж у яе меліся свае справы, мяне ж папросту ня было на каго пакінуць, але гэта зрабіла ўражаньні. Дарэчы, мая адзіная бабулечка Зена Кандратаўна з роду Абрамовічаў, шляхетскага гербу Ляліва, дзядуля таксама быў шляхціц гербу Вадвіч, яго імя Павал Сымонавіч Станкевіч, на жаль са спазьненьнем я гэта даведаўся, бо ў сталінскія часы трэба было быць камуністым, як мае тата і дзядзька Янка, а пра наяўнасьць гербаў «па мячы і па кудзелі» варта было забыцца, бо гэта, відаць, перашкаджала будаваць камунізм…

      У двары дома па Першамайскай быў яшчэ невялічкі двухпавярховік, там была кінарамонтная майстэрня. Працавалі там майстравітыя дзядзькі, ладзілі ня толькі кінапраектары, але і розныя іншыя пабытовыя ды тэхнічныя прылады, часта да іх зьвярталіся матацыклісты, а матацыклаў жа трафейных на той час было розных марак ды калібраў, вядома ж я такой прыгажосьці абмінуць ня мог. І сёньня памятаю самы мне любы БМВ-360, прыгожага дызайну, з карданнай перадачай, а які ў яго быў голас… Майстры хутка мяне прынялі за свайго, давалі мне цацак ад сваіх рамонтаў, ды, нават калі нікалі бралі пасьля працы мяне з сабою «трахнуць», у іх гэта азначала кульнуць па келішку гарэлкі, ці па куфлю піва, мяне ж частавалі сокам ці газіроўкай, але ў кампаніі… Кропак дзе прапанавалася гэткае «Бістро», хапала на кожным кроку. Былі і іншыя «выхавацелі», прыкладам сярод тэлефаністаў, што ладзілі ці пракладвалі сувязь, знаходзіліся і такія хто мог цікаўным прапанаваць патрымаць два канцы кабелю, а самі крутнуць ручку дынамы, каб слабым токам таргануць таго ж цікаўнага пацанёнка. Аднаму гэта была навука, другому рогат…

      Сьпяшаючыся хутчэй падрасьці, малыя цягнуліся да старэйшых, пераймалі

Скачать книгу