Скачать книгу

маленства і юнацтва

      Жыць над крамай было нам малым карысна, бо даволі часта былі перабоі ці то з крупамі, ці з цукрам, часьцей з хлебам.

      Зьбіраліся чэргі пакупнікоў, у краме ім месца не хапала, гандаль наладжвалі тады з двара, здаралася нехта і начаваў у чаканьні, а тавару давалі лімітавана, то бок на асобу ці два боханы хлебу, ці пэўную колькасьць таго, чаго там прадавалі ў адны рукі.

      А людзям, асабліва вяскоўцам, трэба было і суседскія наказы выканаць, ды й ня кожны дзень на той горад выбрацца можна было. Вось тут і працавала нашая дзіцячая біржа, мы ж, знаўцы справы, толькі стаялі ў баку, а нас то адна бабулька, то другі дзядулька на сваё падмацаваньне цягнуць, ды й не задарма, капеек нейкіх там, ці нават рубель за ходку давалі, а ў той час квіток на дзіцячы сэанс у кіно, ці порцыя марозіва каштавалі блізка таго… Такі быў наш тагачасны «бізнес».…

      Улетку не тольк на вёсцы, але і ў самым цэнтры гораду мае сябры з большага гойсалі басанож. Асфальт паклалі на Першамайскай ў сярэдзіне пяцідзесятых, да таго была яна колькі вякоў, бадай, брукаваная. Наш двор уяўляў цесны транспартны праезд, гуляць там было немажліва, але па суседніх дварах было больш раздольна, ды й знаёмых я заводзіў лёгка. Гулялі мы «у вайну», у хованкі, у штандара, у пікара, у чыжыка, зараз, па – навуковаму, завецца гэта рухомымі гульнямі, нават навуковыя дысэртацыі па іх абараняюць, мы ж вучыліся адзін ад аднаго…

      Увесну, калі абразалі гальлё з дрэваў па вуліцах, мы ладзілі лукі, ўзімку сьлізгаліся з гарушак ды па схілах якога раўчука. З нас нехта меў санкі, нехта «казу», гэта з жалезнага прута таўстога выгіналася прылада, на якой каталіся, стоячы на адным полазе ды адштурхваючыся вольнай нагой, падобна як на самакаце ўлетку. Але больш паважалі ўладальнікаў «рулеткі». Гэта самаробная прылада звычайна з некалькіх дошак да метру даўжынёй, зьбітых разам шырынёй да паўметра, мела ззаду па рагах па адным каньку, а наперадзе, на паваротным мацаваньні ставіўся адзін канёк, ён быў кіруемы, уладальнік, лежучы, пачынаў разгон па сьлізкай гары, а на яго колькі пасажыраў заскоквала зьверху. Ну чым табе ні бабсьлей?

      Неяк аднойчы, рана выйшаўшы на вуліцу ў чаканьні кампаніі, я чамусьці згадаў, што казалі, калі лізьнеш намерзлую жалезку, то салодка будзе. Лізнуў жа я металічныя парэнчы ля вітрыны крамы. Язык мой адразу ж прымерз так, што балюча стала. Пачаў я мычэць, што тыя вясковыя авечкі. На гэты лямант прыбегла дворнічыха цётка Хвеня, якая і ўратавала мяне, паліваючы парэнчы з чайніку, але скурка з языку засталася на жалезцы…

      Летам жа шчасьліўцы каталіся на ровары, ды рэдкасьцю гэта было. Але, з дапамогай бацькі ці старэйшых хлапцоў, рабіліся самакаты з дошак, а коламі ў іх былі падшыпнікі.

      Хаця навакол амаль усе ды ўсё было знаёма, межы, так бы мовіць, майго арэалу былі. З усходу гэта была рачулка Дзебра, да яе было меньш кіламетру, на захадзе крыху бліжэй бруілася такая ж занядбаная Дубравенка, яны умоўна паралельна завершвалі свой шлях да Дняпра. Дняпро ж быў галоўнай

Скачать книгу