ТОП просматриваемых книг сайта:
Часам панкі паміраюць. Сяргей Календа
Читать онлайн.Название Часам панкі паміраюць
Год выпуска 2018
isbn 978-609-8213-48-5
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
«Езьдзяць яны тут без квіткоў, грэбаная моладзь! Брудныя вунь якія! Лепей бы месцы саступілі!» – звычайна ён на прыпынку спыняўся, высоўваў твар праз вакенца выдачы квіткоў і роў на нас, а мы толькі сьмяяліся зь яго, а іншыя пасажыры ківалі галовамі, пагаджаліся з кіроўцам.
Але якая магла знайсьціся на нас управа – добра, што мы ня драпалі цьвікамі вокнаў і не размалёўвалі фарбаю сядзеньняў, мы проста жадалі аднаго – абы ён нас не чапаў і моўчкі давозіў дадому!
3
Я стаў каля табло з раскладам руху цягнікоў.
І так прастаяў, вагаючыся, хвілінаў дзесяць і, нічога не надумаўшы, ужо нават быў схільны вярнуцца дадому, бо нейкая ўнутраная вусьціш мяне клікала паехаць назад.
Я прымусіў сябе падняцца на другі паверх вакзалу і завітаць у чабурэчную.
Я сядзеў некалькі гадзінаў з алькаголем і смажанкай, глядзеў на іншых наведнікаў, разглядаў іх твары, вопратку. Жаваў тлустае цеста зь невядомым мясным зьмесьцівам і запіваў усё гэта самаробнай адвёрткай, пакуль паўзь мяне не прайшла дзяўчына, якая лёгка зацікавіла мой захмялелы зрок.
Пазнаёміўся з Воляю. Яна аказалася вясёлая і цікавая дзяўчына, і ў гэты ж вечар павезла мяне дадому.
Калі б мне хтосьці сказаў, што я, сеўшы ў таксоўку, якая накіравалася ў бок Вользінай кватэры, захрасну тут, у гэтым горадзе, на пяць гадоў, я б ніколі не паверыў. Я б нават прыняў за сьвятую праўду адразу, зь першага слова, што Воля – цнатлівіца, і што наступныя мае дзяўчаты і знаёмствы таксама будуць аточаныя пахам цнатлівых засмоктаў і спатнелых дотыкаў.
Ну добра, цнатлівіцы ў Менску, перад тым як зьбегчы, – гэта было тое, што мне сапраўды трэба, каб падняць статус, каб пачаць хаця б крыху сябе паважаць пасьля процьмы сэксуальных няўдачаў.
Я адчуваў, што наблізіўся да краю бездані, у якую хутка скокну, і ніколі, ніколі мне ня ўдасца адразу пераскочыць гэтую ўсёпаглынальную пустэчу й апынуцца на супрацьлеглым баку; я разумеў, цьмяна, скрозь алькаголь і вочы Вольгі, што я ўжо лячу на самае дно, зацяжным скокам, і, упаўшы, мне давядзецца караскацца наверх самастойна. Давядзецца пражыць не сваё жыцьцё. Пражыць дзеля таго, каб камусьці стала лепш, лягчэй, – але ня мне.
«Ты далёка жывеш?»
«Не, празь пяць хвілінаў будзем на месцы».
2
Маё дзяцінства прайшло ў вёсцы, маці я рэдка бачыў – яна зьяжджала ў горад працаваць, і толькі ў выходныя, зрэдчас вызваляючыся на два дні, наведвала мяне і бабулю.
З падлецтва, калі толькі пачалі зьяўляцца валасы на целе, голас зрывацца на фальцэт альбо бас, я пачаў губляць штосьці ад сябе сапраўднага, зьмешваючыся з жанчынамі, якія, нібыта ружы, зьмешваліся ў маім рондалі з пэрсікамі, суніцамі, чарніцамі і скрылікамі лімона. Жанчыны адразу занялі галоўнае месца ў маім жыцьці, абмінуўшы рэшту дома,