ТОП просматриваемых книг сайта:
Часам панкі паміраюць. Сяргей Календа
Читать онлайн.Название Часам панкі паміраюць
Год выпуска 2018
isbn 978-609-8213-48-5
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
5
Як гэта, адкатаць дзесяць гадоў на машыне і ніводнага разу ня быць спыненым даішнікам?
Атрымаць за дзесяць гадоў толькі некалькі штрафаў ад відэарэгістрацыі за перавышэньне, і ўсё?!
Зразумела, за стырном лёгка разьнявольваесься і пачынаеш лічыць сябе калі ня Богам, то хаця б Ягоным сынам.
З такім шчасьцем варта было б у казыно хадзіць і зрываць вялікі куш. Нахабна выйграваць, але я чалавек азартны, мяне лёгка можа зацягнуць.
Калі мінае шмат гадоў беспакаранасьці, становісься сьмелым і дзёрзкім кіроўцам, якому выдалі ці ня самыя шчасьлівыя правы, ліцэнзавана дазволілі праяжджаць праз даішныя кардоны непрыкметным. Кранутым ласкаю Ўсявышняга.
І за два месяцы да заканчэньня тэрміну дзеяньня правоў, калі трэба было паклапаціцца аб іх замене на новыя, адной жнівеньскай раніцай захацелася паехаць на працу незвычайным шляхам, ня так, як заўжды, бо не вядома чаму, але так было трэба.
7
З маім суседам змагацца за цішыню немагчыма. У яго заўсёды знойдуцца два аргумэнты супраць майго пытаньня: маю права да адзінаццатай слухаць музыку любой гучнасьці, бо інакш можна лёгка атрымаць у вока.
Сваё права маёмасьці і «даць у вока» ён гэтак дбайна ахоўвае, што падыходзіць блізка да яго кватэры немагчыма, ён успрымае гэта як напад. Ён можа проста адчыніць дзьверы і кінуцца ў бойку. Суседзі-мужчыны да яго ўжо ня ходзяць. На агульных тамбурных дзьвярах – засохлыя адбіткі крыві, напамін пра тое, што лепш гэтага гопніка не чапаць нават на нэўтральнай тэрыторыі.
Цяпер да суседа пачалі хадзіць толькі суседкі, бо мужыкоў шкада. З жанчынамі ён ня б’ецца, толькі лаецца і крычыць, каб не чапалі яго і не заходзілі за межы ягонай законнай нерухомасьці.
8
Вечар, усе, каго ты ведаеш, сёньня п’юць.
П’юць у рэстарацыях, барах і на здымных кватэрах, у гасьцях і дома, у машынах і грамадзкім транспарце.
А я сяджу на зэдліку, на кухні, мяне пачынае ціха калаціць:
«Можа, схадзіць купіць выпіць?
Вельмі хочацца.
Ажно скулы зводзіць.
Альбо ня піць?
Так.
Не, ня буду сёньня піць.
Альбо буду?
Усё-ткі – не, і кропка.
Пайду павешуся!
А можа, лепей раней спаць пакласьціся.
Гэта называецца ўнутраны гандаль.
Блядзкі гандаль!
Трэба заняцца чымсьці цікавым!
Але трэба быць яшчэ і моцным,