ТОП просматриваемых книг сайта:
Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская
Читать онлайн.Название Пантофля Мнемазіны
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7165-55-1
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
І батлейку бацька вадзіў яго глядзець, крадма ад мачыхі, якая аніяк, вядома, не ўхваляла «нацдэмаўскія перажыткі» бацькі. Не для таго яна, пралетарка, супрацоўніца камісарыята, уратавала яго калісь ад расстрэлу, прыняла разам з сынам, каб цяпер зноў за буржуазнымі нацыяналістамі і польскімі шпіёнамі крочыў.
Батлейку ўдалося паглядзець ажно ў Прылуках. Сам батлеечнік памёр, і ў запыленым, аблупленым вертэпе, знятым з гарышча, вадзіла лялькі і гаварыла на розныя галасы ягоная дачка, звычайная вясковая кабета ў паркалёвай хустачцы. Згадзілася за два рублі і абяцанне таямніцы пацешыць таварыша доктара з сынам «цемрашальскай забавай».
«…О Ірадзе, цару, магутны гасудару, пашкадуй мяне ды маіх дзетачак малых…»
Калі ў батлейцы памірае вялікі грэшнік, да яго прыходзіць Смерць з чорным кошыкам за спінай. Касою ш-шах – і галава грэшніка злятае з плеч… Але не зусім, павісае на нітачцы. Для таго, каб да наступнага спектакля лялька была зноў гатовая грашыць і памерці. Бедная лялечная Смерць – яе кошык мусіць заўсёды заставацца пустым…
А вось і наяве халоднае лязо дакранаецца да горла… Смерць, мусіць, падставіла пад тваю патыліцу чорны кошык. Вядома, марна ўцякаць ад яе касы, але столькі ўжо разоў яна чыркала побач, а ты ўхіляўся… Дык чаму б і цяпер не паспрабаваць патузацца яшчэ на мізэрнай сцэне сваёй батлейкі? Па вачах рэзанула святло, боль апёк падбароддзе…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.