Скачать книгу

кашулі замест згубленага армейскі гузік ад зношанай ушчэнт бацькавай гімнасцёркі і хукнула на лямпу. Усе ўгаманіліся і ляглі спаць. Вось як яно бывае, калі цябе знянацку пакліча генерал.

      Ды яно і раніцай яшчэ адзін раз генерала ўспомнілі. Выйшлі мы, паснедаўшы, з двара. Бацька, бабуля і Глыжка, каб ісці ў калгас, а я – у вучылішча. Тут сустрэлася наша суседка, цётка Пёкла, паглядзела, што такі прыбраны і нават у чаравіках, быццам у сваты сабраўся, і спытала ў бабкі:

      – Хіба ваш хлопец не ў калгас?

      – Ат, – зняважліва махнула старая рукой і не то пахвалілася, не то паскардзілася, – маўчы, мая тайка, генерал жа во заве.

      Атрымалася ў яе так, быццам гэта для нас звычайная рэч і ўжо знадаелі ёй гэтыя генеральскія перазовы горш за горкую рэдзьку.

      Мы развіталіся, мне пажадалі ўдачы, і я з кволай надзеяй у душы адправіўся ў дарогу. Што яно будзе і як яно будзе – цёмная ноч. Добра было б, каб я спадабаўся генералу.

      Баця i маятнік

      Я ніколі ў жыцці яшчэ не бачыў сваіх генералаў. Нямецкага ў вайну – давялося, дык і то здалёк. Праўда, гэта я зараз думаю, што то быў генерал, а можа, гэта і не ён, можа, якая іншая важная шышка ў пагонах пляцёнкай. Помню толькі, што бегалі перад ім немцы нібы апантаныя, цягнуліся ў струну, ляскалі абцасамі, а калі садзіўся ў легкавушку, нават дзверцы яму салдат адчыніў. Сам, бачыце, не мог – пан вялікі. А свае генералы нашу вёску чамусьці абміналі, хоць рознага войска цераз яе ішло і нямала, ці, можа, і заязджаў каторы, ды не трапіўся мне на вочы. Канешне, я разумею, што свой генерал – гэта свой, але ўсё ж такі і не са звычайнага поля ягада – начальства вялікае, не калгасная брыгадзірка цётка Нінка. А мне ж не толькі на яго глядзець, мабыць, і размаўляць давядзецца, штосьці ж ён у мяне пытаць будзе. Добра, калі дагаджу адказам, а калі, крый божа, язык праглыну ці буду мямліць сваё «ыгы»? Тут трэба набрацца смеласці. I ўсю дарогу я то набіраўся яе, то зноў губляў, і чым бліжэй да вучылішча, тым меней яе заставалася.

      На маё шчасце, адразу на КПП сустрэў Юрка, як заўсёды, увесь адпрасаваны і начышчаны. Ён, аказваецца, даўно мяне тут пільнуе, каб зноў не прычапіліся якія-небудзь салагі. Юрка сам мяне правядзе ледзь не да генеральскага парога, каб я не бадзяўся абы-дзе, а своечасова быў на месцы як штык. Дзеля гэтага ён нават змыўся ад свайго старшыны, за што, вядома, можа і нагарэць, калі той схамянецца. Ну, скажыце, як такога таварыша не любіць? Гэта ж не Юрка, а – родны брат. З такім, як кажуць, і ў разведку можна ісці. А калісьці я думаў, што ён самахвал, – там, на нашых вясковых танцах.

      – Ты генерала не бойся, не будзь мямляй, – быццам заглянуўшы ў маю душу, падбадзёрвае мяне Юрка дарогай, – у нас Баця справядлівы. Праўда, і строгі, але стружку здымае больш з афіцэраў.

      Маім вушам не верылася: генерал і – Баця. Я гэтаму вельмі здзівіўся і абрадаваўся, душа крыху супакоілася, пачала вяртацца мая адвага. Калі б ён яшчэ і стружкі не здымаў, можна было б і зусім асмялець. Толькі ж чаго мяне кліча той Баця?

      – А недабор, – растлумачыў Юрка. – Прыймовая камісія перастаралася, многа адсеяла.

      Цяпер

Скачать книгу