ТОП просматриваемых книг сайта:
Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец
Читать онлайн.Название Дзень Святого Патрыка
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7097-57-9
Автор произведения Ганна Севярынец
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Э-э-э… Пішы!
Дамейка зрабіла апошнія высілкі, напружылася, заплюшчыла вочы і выдала:
– Нечаканае «хэндэ-хох» прымусіла партызана выйсці з-за кустоў!
Наста падняла на яе вочы. У іх стаялі слёзы. Туманы рыхтаваліся праліцца дажджом.
– Пішы, Настачка! Нечаканае… хэндэ-хох… прымусіла… Дарэчы, «прымусіла» – якая часціна мовы?
Наста навалілася на стол і прастагнала:
– Глагол?
Колькі раз Сямёнаў рагатаў да колікаў, калі чуў гэты аповед! Карацей, спачатку Марына мэкала і пэкала, лупіла на трасянцы, потым у адзін момант у галаве нешта пераключылася, яна пачала бачыць беларускамоўныя сны – і стала лягчэй. Потым неяк само сабой пайшло: яна нават не заўважыла, як стала карыстацца мовай у краме, на прыпынках, у паліклініцы, часам пераходзячы на рускую, змешвала мовы ў сяброўскіх размовах, якіх станавілася ўсё менш і менш – людзі працавалі, стваралі сем’і, нараджалі дзяцей, жылі нейкім сваім жыццём, у якім Марыне не было месца, ды яна і не шукала яго, занурыўшыся ў кватэрку-маламерку са сваім неўтаймаваным Сямёнавым.
Такім чынам, да другога агульнага з Багданам Дня Святога Патрыка Марына падыходзіла ўжо той самай надзейна зачыненай ад знешняга свету, непахіснай і ўраўнаважанай Дамейкай, якая праз дваццаць год будзе сядзець у шыкоўным офісе на беразе акіяна і цвёрдым голасам канстатаваць: «Яна памерла».
Цяпер Сямёнаў бязвылазна жыў у Марыны некалькі тыдняў. Не піў, чытаў запойна Барадуліна, нешта канспектаваў, рыфмаваў, яны вялі культуралагічныя размовы, гатавалі шыкоўныя вячэры на дваіх, прагульваліся па няўтульным, але абжытым праспекце Жукоўскага, куплялі на Чэрвенскім нейкае таннае печыва, якое надта ж любілі абое, і бавілі час у звыклым, знаёмым і ад таго асабліва пяшчотным каханні. Ён чамусьці забіў на ўніверсітэт, аргументуючы тым, што да першых залікаў было яшчэ як да поўні пешшу, і ўгнездаваўся ў зацішнай і схоўнай кватэрцы побач з Марай. Часам, канешне, Марыне падавалася, што гэта – следства ягонай стомы ад безграшовага і шалапутнага студэнцкага жыцця, бо на Ляўкова заўсёды кармілі, бавілі інтэлектуальнымі размовамі і дазвалялі яшчэ сёе-тое з жыццёвых прыемнасцяў, але ж ёй было добра з ім, а яму, відавочна, добра побач з ёю.
Гэта потым ужо Марына ўспомніла, што Сямёнаў раз-пораз адрываўся ад сваіх папер і неяк незвычайна, сур’ёзна і нібы з дакорам глядзеў на яе. Але ж у Дамейкі не было звычкі расшыфроўваць кожны позірк Сямёнава.
– Вось ірландцы, напрыклад… – яны ішлі пешшу да Дома прафсаюзаў, было вільготна і нават мокра, але ж адчувалася вясна. – Яны ж амаль як мы. Колькі з іх карыстаюцца сваім гэльскім? Пяцьдзясят тысяч? І тыя – вяскоўцы? Ну, эліта яшчэ. Самыя вядомыя ў свеце – англамоўныя Свіфт, Шоу, Уайльд, Джойс. А ірландская культура – ёсць, і яе ведаюць у свеце, і шануюць, і Патрыка ірландскага мы ведаем лепей за сваю Ефрасінню. Дзе ў нас