ТОП просматриваемых книг сайта:
На заснежаны востраў. Анка Упала
Читать онлайн.Название На заснежаны востраў
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-513
Автор произведения Анка Упала
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Электронная кнігарня
Издательство Электронная книгарня
Дзеля працы Ванг Вэй кіне вучобу праз месяц.
Праз разявайства мы праехаліся ў электрычцы на месцах для цяжарных, быццам пара ў чаканні дзіцяці. Я гэта заўважыла, калі ўзнялася. Тунтэматон пазней смяялася да слёз, калі я пераказвала ёй гэты выпадак.
Познім вечарам я паспела на электрычку назад. Потым перасадка на аўтобус, а пасля – яшчэ дваццаць хвілін пешкі да інтэрната. Іду – страшна, вакол ані чалавека, неба нада мной чорнае, зоркі добра відаць.
Дайшоўшы да інтэрната, я не адразу выправілася ў пакой, а пасядзела на балконе ў холе, паглядзела на зоркі ў спадзяванні пабачыць знічку. Вельмі хацелася з кім-небудзь пагаварыць. Шкада, я не мела нумара новенькай з Паўночнай Афрыкі, якая далучылася да нашай групы, – так бы можна было запрасіць яе пасядзець разам. Я яшчэ потым доўга не магла заснуць, узбударажаная.
Новая аднагрупніца – гэта Тунтэматон.
16
Нічога сабе – сышліся мы з Нінай у меркаваннях, калі Тунтэматон прыйшла на заняткі першы раз. Яна робіць уражанне, хоць, думаю, ніколі не мае гэтага на мэце. “Тунтэматон – шляхетная натура”, – як потым будзе часта казаць Фартун.
Тунтэматон таксама пасялілася ў інтэрнаце, толькі ў іншым корпусе, Нургордэне.
Мне выпала правесці з ёй інтэрв’ю, каб расказаць пра яе групе, але яна не гарыць жаданнем дзяліцца нейкімі прыватнымі гісторыямі з чужымі людзьмі.
– Не хачу шмат расказваць.
У школе зладзілі дэбаты пра свабоду слова. Ніна, Тунтэматон, я і яшчэ пяцёра дзяўчат і хлопцаў з курсаў фота, кіно, тэатра і выхавальніцтва трапілі ў адну групу. Спачатку мы складалі верш на тэму “Свабода слова”: першы чалавек піша радок, потым яго закрывае, і наступны чалавек піша свой радок, не ведаючы папярэдняга. Буйнакудры Фернанда, што сядзеў побач з Тунтэматон, напісаў: “Ты прыгожая, як вясёлка”, – і я вось не ўпэўненая, што гэта ён пра свабоду слова.
Тунтэматон усё робіць прыгожа: рухаецца, апранаецца, афармляе свае канспекты…
Зэйн з першага дня ўсчаў пытацца: «Тунтэматон, кагдзіла?» – і пранікнёна зазіраць ёй у вочы, але яна скептычна паставілася да ягоных заляцанняў.
Зэйн – балбатун, калі не сказаць трапло. Калі ён дастае выкладчыц ідыёцкімі пытаннямі, тупіць і злуецца, ягоныя суайчынніцы, Ясмін і Сулаф, выгаворваюць яму па-арабску, ставяць на месца.
17
З Мацільдай мы размаўляем вельмі мала. У асноўным абменьваемся «добрымі раніцамі» і «дабраначамі», а так амаль і не бачымся. А то і толькі да «добрай раніцы» зводзіцца камунікацыя.
Штоночы Мацільда крычыць ува сне ці гаворыць узбуджана. Нейкага запалу ў ёй шмат, які, відаць, не знаходзіць сабе выйсця. Аднойчы яна так моцна закрычала, што