ТОП просматриваемых книг сайта:
На заснежаны востраў. Анка Упала
Читать онлайн.Название На заснежаны востраў
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-513
Автор произведения Анка Упала
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Электронная кнігарня
Издательство Электронная книгарня
Кабінет Лінэі з боку калідора мае шкляную сцяну. Усе могуць бачыць, калі кіраўніца школы на працы.
Для нарад з калегамі ў кабінеце рэктаркі ёсць круглы столік з крэсламі, але дарагога начальніцкага крэсла, седзячы ў якім было б зручна дамінаваць над падначаленымі, няма. Лінэя працуе, стоячы за канторкай.
Размова пра стыпендыю занадта важная, каб тупіць, таму я прашу Лінэю перайсці са мной на англійскую і на час размовы ператвараюся ў разумную.
13
Раніцай суседка па калідоры паставіла свой сняданак разагравацца ў мікрахвалёўку і пайшла. Пакуль я налівала сабе кефір, за маёй спінай пачуўся грукат. Гляджу – мікрахвалёўка, што мацавалася да сцяны, абвалілася і павісла толькі на адным куце над шафай для сартыроўкі смецця.
Вяртаюся ў пакой.
– Мацільда, уяўляеш, мікрахвалёўка абвалілася.
– Гэта я абваліла. Я ўчора адчыніла яе, і печка абрынулася. Гэтая кухня літаральна развальваецца!
Стары Вэстэргордэн напраўду стары. Учора адвалілася сценка маёй шуфлядкі, давялося прыладжваць яе назад. У дзвярах у нашым пакоі ручка адламаная напалову. У Новым Вэстэргордэне нібыта ўсё новае, і пакоі з уласнымі, а не агульнымі на паверх душавымі кабінкамі і прыбіральнямі. Мацільда паўсюль гасцюе, таму ведае.
Яна ходзіць у душ раніцай і, відаць, знаходзіць яго прыкручаным для сябе завысока, я забываю яго апускаць. А я наведваю душ увечары, і ён штораз прыкручаны нізенька.
Я туды хаджу ў шортах і кашулі, а Мацільда проста загортваецца ў ручнік. Ну, добра, думаю, схаджу і я гэтак. Але калі ручніком пэўнай плошчы абкруціцца Мацільда – гэта адно, а калі даўгалыгая я – гэта іншае. Ёсць нюансы.
Выходжу з душа – як на заказ: нейкі дарослы мужчына стаіць побач, адкуль толькі ўзяўся. – Даруйце! – выгукнуў і тут жа схаваўся за дзвярыма, што вядуць на другі паверх і да выхаду з інтэрната. Аднак. Мо які бацька ў інтэрнат дзіця прывёз. Але наагул жывем тут, быццам у якой камуне. За часам маёй вучобы ва ўніверсітэце ў родным гораде я жыла з бацькамі. Ніколі дагэтуль не ведала, што такое жыццё ў інтэрнаце.
– Нічога страшнага, – сказала мне неяк пазней Мацільда ў іншай падобнай сітуацыі. – Не варта заганяцца.
Я таксама спрабую так разважаць. Усе мы блізкія людзі, аб’яднаныя агульнымі кухняй, прыбіральняй і душам. Не заганяцца – адзінае, што застаецца.
Увечары Мацільда напілася п’яненькая, доўга выбірала паміж торбачкамі і туфлікамі, прыбралася і паехала з хлопчыкамі ў начны клуб у суседняе мястэчка Эмчопінг. Я пацікавілася, з кім Мацільда едзе. Аднаго хлопца яна нават імя не ведае, хоць ён разам з ёй у наш пакой заходзіў. А я, што характэрна, ведаю, хоць мала з кім словам перамовілася. О экстраверты, о лёгкасць быцця! Сказала Мацільдзе “take care”. Але наагул гэта Эмчопінг мусіць берагчыся.
– Ніколі-ніколі