ТОП просматриваемых книг сайта:
Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская
Читать онлайн.Название Сутарэнні Ромула (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-7007-66-0
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Так тады і выйшла. Было бачна – забыўся, што запрасіў. Нават не глядзіць. Вусны пагардліва крывіць. Вось, прычапіўся да ейнай сяброўкі. А што ты хацела, пачварына… Ася сышла, не дачакаўшыся нават, калі Скрыніч пачне чытаць урыўкі з новай кнігі, пакінуўшы разгублена-шчаслівую Вольку вырашаць, ці згаджацца на наручнікі, і потым доўга сама сябе пераконвала, што пісьменнік і тое, што ён з сябе ўяўляе ў штодзённым жыцці, могуць не толькі не супадаць, але быць процілегласцямі. І ад гэтага якасць твора не пагоршыцца, бо толькі яна і мае значэнне. А Скрыніч ужо напісаў пяць выдатных раманаў, за якія ў лепшыя часы, ды пры спагадлівых адносінах дзяржавы да нацыянальнай літаратуры, быў бы запяспечаны да канца дзён сваіх, і на вуліцах яго пазнавалі б не толькі студэнты філфака…
Але што там… Усё перагарэла. Праўда, і сяброўства з Волькай пасля той прэзентацыі растала, як снег на далоні.
Не, Арсенія ўжо не тое наіўнае дзяўчо, пасля школы «Сокала-прынта» яе не збянтэжыш.
– Калі хочаце размаўляць – пойдземце ў мой кабінет. А там на стале гара тэчак…
Скрыніч раздражнёна пакруціў галавой.
– «Кабінет…» Зусім ачыноўнічылася, паненка. Не пра тое думаеш… Не пра тое… На партрэт свой паглядзела?
Арсенія здрыганулася.
– Адкуль вы ведаеце пра партрэт?
– У Кнізе так напісана… – будзённа прамовіў Скрыніч нешта абсалютова шаманскае і зноў напяўся: – Ш-ш-ш…
На лесвіцы чуліся крокі. Вячка штурхануў абабітыя бляхай дзверы, і яны раптам расчыніліся. Патыхнула сутарэннем. Ася не паспела абдумаць, што адбываецца, як Скрыніч уцягнуў яе за сабой у вузкі, з тры локці, паўцёмны калідор і зачыніў дзверы – электрычнае святло працэджвалася скрозь круглыя маленькія адтуліны ў гіпсакардонавых плітах правай сцяны – нібыта волат відэльцам папароў. Што за гульні ў шпіёнаў? Але Ася, як і Вячка, паслухмяна чакала, пакуль на лесвіцы сціхнуць крокі.
– Пайшлі… – шапнуў Скрыніч, і Ася рушыла за ім углыб таямнічага пакоя, спатыкаючыся аб старыя транспаранты і шчыты для кніжных