Скачать книгу

забіць вас на месцы, каб гэтага пазбегнуць? – на хвілю Арсеніі падалося, што Корб-Варановіч змагаецца з жаданнем здзейсніць сваю прапанову. – Паэтам дадзена асаблівая ўлада. Гэта нават Аўгуст Актавіян усвядоміў, хоць і саслаў Авідыя мерзнуць у Адэсу. Не сумняюся, у вас атрымаецца чарговы выдатны раман.

      І мне і маім магчымым нашчадкам далей з гэтым жыць. Што ж… – гісторык тужліва ўздыхнуў. – Зараз я дужа заняты. Рыхтуем зборнік дакументаў да юбілею інстытута. А вось у пятніцу, гадзіны ў тры, пастараюся вызваліцца і нешта падсабраць па тэме. Прыходзьце сюды, а вы… спадарыня Вяжэвіч, не забудзьцеся прыхапіць вашу палову майго кубка.

      Вядома, слова «майго» было вымаўлена з адмысловым націскам.

      Калі яны выходзілі з Шэрага Гмаху, Ася папыталася Вячку:

      – Слухай, а гэта праўда, што ён сказаў пра майго продка з НКУС?

      Вячка падумаў, пакорпаўся ў тэчцы і дастаў адтуль тры аркушы, з самага пачатку рукапісу. Потым дадаў яшчэ некалькі з канца.

      – Вось, пачытай… Гэта самы пачатак рамана, пралог, а гэта – чацвёрты раздзел. Вядома, толькі рэканструкцыя плюс фантазія.

      …Лісцё каштанаў памірае вельмі непрыгожа. Яно скручваецца, згінаецца, як пальцы муміі, робіцца ржава-брунатным і падае цяжка, з панылым шоргатам, без спробаў узляцець, затрымаць падзенне. Ася назнарок наступала на скурчаныя лісты каштанаў, якія расціскаліся пад нагой, як вусені. На працу вяртацца бессэнсоўна – праз гадзіну канец працоўнага дня, дый адна думка пра Шэрую Будыніну выклікала агіду і камяк страху пад горлам. Як у школьніка пры думцы пра заўтрашнюю кантрольную. Хаця Скрыніч паабяцаў пагаварыць з яе начальнікам, выявілася, прыхільнікам ягоных раманаў, і замяць ейны сённяшні прагул, але Ася не была пэўная, што любоў да фэнтэзійна-авантурных раманаў на мове здольная пераважыць сокал-прынтаўскую зацыкленасць на дысцыпліне. Рэдактарка брыла па вуліцы, стараючыся не сутыкацца з мінакамі, якія спяшаліся, спяшаліся, спяшаліся. Яна паглядала час ад часу на свае пярсцёнкі з рознакаляровымі каменьчыкамі. Яшма, сердалік, змеявік, кашэчае вока… І як ніколі адчувала сувязь з імі: таксама – паўкроўкі, паўвысакародныя… Але Ася не мела і найменшага жадання мяняць іх, надзейных, сціпла-прыгожых, на бліскучыя і дарагія. Які ж гэты… Корб-Варановіч… нягоднік.

      На чысціні крыві ссунуты. Рыцар, разумееш! А не выключана, што якісь ягоны прадзед-граф ейную прабабулю, простую дзяўчыну, жорстка згвалціў! Таксама, відаць, здаровы быў, як конь… А гэты, нашчадак, сядзіць, важны, як манарх, паперкі перабірае – з такімі плячыма… Няхай бы мяхі з бульбай пацягаў ці гной параскідваў, раз сілы падзець няма куды!

      Арсенія зласліва ўявіла, як Корб-Варановіч у ватоўцы і дзіравых нагавіцах шчыруе віламі, а на твары ў яго грэблівая няшчасная міна… І аж заўсміхалася.

      А калі на часопісным століку Асінай Кватэры апынулася філіжанка гарбаты з бергамотам, Ася змусіла сябе дастаць з сумкі Вячкавы аркушы. І пачала чытаць з пачуццём нядбайнай гаспадыні, якая

Скачать книгу