ТОП просматриваемых книг сайта:
Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская
Читать онлайн.Название Сутарэнні Ромула (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-7007-66-0
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
– Вы… вы Вячка Скрыніч, так?
Граф пругка падняўся, нібыта дужы звер, і наблізіўся да госця, каб паціснуць руку. Ён сапраўды быў вышэй за Вячку і магутней, але ў ім не выяўлялася брутальнай моцы, нават нейкая мяккасць, плаўнасць. Голас гаспадара гучэў цяпер усхалявана-радасна:
– Усе вашыя раманы чытаў. Вунь у гэтай шафе стаяць. Мой улюбёны – апошні… Пра князя Глінскага. Вядома, з гістарычнымі фактамі вы абыходзіцеся гэтак вольна, як гусар з пейзанкамі, але… Я заўсёды згаджаўся з думкаю, што нам трэба найперш ствараць прымальны рамантычны нацыянальны міф… Дарэчы, калі вам спатрэбяцца нейкія дакументы ці кансультацыі – звяртайцеся. Для мяне гэта гонар. Чым магу дапамагчы зараз? Ды вы сядайце, сядайце… Вячка, скарыстаўшыся прапановай, усеўся на адно з крэслаў, што стаяла ля правай сцяны, насупраць шафы, вольна закінуў нага за нагу. Ася нясмела апусцілася ў крэсла побач, круцячы па чарзе свае пярсцёнкі, як заўсёды рабіла, калі пачувалася збянтэжанай, а гэта значыць, практычна ўвесьчасна.
Корб-Варановіч гаварыў вельмі шчыра, і ў ягоных рысах цяпер было бачна тое, што Ася так ненавідзела ў сваіх: датклівасць і даверлівасць… Але варта было гісторыку перавесці позірк на дзяўчыну, яго вочы зноў зледзянелі. Вячка таксама зірнуў на Арсенію і, відаць, змірыўшыся, што ад яе працягу дыялогу не дачакаецца, зноў сам падаў рэпліку:
– Вось і выдатна… Таму мы не сумняёмся, што наша справа вас зацікавіць. Вось, Арсенія – з роду Вяжэвічаў. Несумненна, вы чулі калі-небудзь пра род Вяжэвічаў. Ён нейкім чынам звязаны з родам Корб-Варановічаў. І мы хацелі б ведаць…
М-да, і гаспадар гэтага кабінету падаўся Асі напачатку ўладальнікам чыноўніцкай вытрымкі… Зазняць ягоную фізіяномію – псіхалагічны трылер. Пачуцці мяняюцца, і, падобна, ён проста не здольны іх прыхоўваць – хаця і намагаецца. Корб-Варановіч сцяўся, горда выпрастаўся:
– Выбачайце, спадар Скрыніч, але тут – іншае… Для вас асабіста – усё, што заўгодна… Пра Сапегаў, Пацаў, Вайніловічаў, Глябовічаў, Нарбутаў… Але я нічога не хачу болей ведаць пра род Вяжэвічаў! Паверце, усё, што я пра яго ведаю, адбівае цікавасць да знаёмства. – Граф імкліва падышоў да шафы, што стаяла злева ад акна, адчыніў зашклёныя дзверцы, вытаргнуў з кніжных шэрагаў брашурку ў зялёна-балотнай вокладцы і пагардліва кінуў на стол. – Дастаткова таго, што імя Арсеніі Вяжэвіч мне ўжо знаёмае!
Ася з непаразуменнем узяла брашуру… «Л. П. Калантай. Аспекты ідэалагічных праблем беларускай унутранай культурнай палітыкі і іх аптымізацыя ў сучасным грамадстве». Блёкат нейкі… Але, вядома, надрукавана ў «Сокале-прынце».
– Вы рэдагавалі? – спытаў-сцвердзіў Даніла Раманавіч. Ася нясмела перагарнула старонкі… Ну так, яе прозвішча. Рэдактар. Але Арсенія дужа цьмяна памятала гэтую кніжку, прачытаную ў бясконцым шэрагу іншых, на аўтапілоце.
– І