Скачать книгу

палкоўніка. – У адваротным выпадку ты за шчасце ўспрымеш самазабойства… Твае фотаздымкі ў абдымках з разведчыцай-іншаземкай мы разашлём з адпаведным тэкстам па многіх кабінетах Пецярбурга, – Люцыус пастукаў рэвальверным дулам па кішэні, з якой вынырваў раменьчык фотаапарата.

      – І тады ты нават сваімі вершамі не адмыешся. Як кажуць, besser ein Auge verlieren als den guten Ruf.[2] Па-вашаму неяк больш дакладна: беражы сукенку знову, а гонар змоладу. Ясна?!

      Віктар Аляксандравіч уздрыгнуў і ціха заківаў… Так хутка завербаваць чалавека яшчэ ніколі не ўдавалася мацёраму разведчыку расійскай секцыі аддзела ІІІ-В нямецкага Генштаба Генрыху Люцыусу. Ён нават з нейкай шкадобай зірнуў на свайго няшчаснага візаві (ці, падумаў, як вымаўляюць у любімым ім Парыжы: vis-à-vis) і паспрабаваў супакоіць: – А так нічога не здарыцца, ды і нічога страшнага ты не будзеш рабіць.

      – Ага… – нечаканана абудзіўся Віктар Аляксандравіч. – За здраду з жанчынай – здрадзіць айчыне?!

      Люцыус хмыкнуў, у здзіўленні матнуў галавой, – так што кучаравы чуб адкінуўся назад, – і працягваў на «вы»: – Толькі давайце без патэтыкі… Мы ж – саюзнікі. Самі ж, гер палкоўнік, бачылі, як нашыя імператары з’явіліся перад войскам – як браты. Словам, не рвіце душу. Будзьце здаровымі! – Люцыус устаў і пайшоў да дзвярэй, каля якіх павярнуўся і дадаў: – Вось што яшчэ… Мілая ваша жоначка Елізавета Мікадзімаўна нават згоду падпісала аб супрацоўніцтве са службай выведкі… у мінулы свой візіт у Францыю. І, па ўсім, пакуль не пашкадавала. І на сустрэчах у тэатры што-кольвек з вашых запісаў нам перадала. Так што вы, калі ласка, таксама пастарайцеся. Нагадаю яшчэ раз: абмен інфармацыяй паміж саюзнікамі – гэта не здрада: ні прысязе, ні айчыне…

      Тапельцу заўсёды хочацца верыць у саломіну. І Віктар Аляксандравіч Берг не быў выключэннем. Адно ён аніяк не мог знаць, што ў тыя дні «братэрскія» сувязі паміж Нямеччынай і Расіяй пачалі халадзець, і перамовы ў Нарве паміж імператарамі не палецілі іх: заключаны некалі «Саюз трох», дамова аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Расіяй, Нямеччынай і Аўстра-Венгрыяй, не быў падоўжаны. Імператары з міністэрскімі світамі раз’ехаліся чыгункай у розныя бакі – ні з чым…

      V

      За спінай, за вокнамі, за перастукам вагонных колаў заставаліся тысячы кіламетраў. І непараўнальныя Баку, Тыфліс, і нечаканыя масты над горнымі рэкамі, і неверагодныя каменныя цясніны. І два месяцы працы…

      У невялікім мястэчку Сульян, дзе Кура выліваецца ў Каспій, азербайджанскі мільянер Айдар Зэйналабдзін Тугіеў задумаў пабудаваць халадзільны завод. Яго рыбныя промыслы багата раскінуліся на трыста вёрстаў ад паўднёвых іранскіх берагоў да Махачкалы. Воды Дагестана дарылі яму тоны селядца, а Кура, якая спяшалася да азербайджанскага ўзбярэжжа праз Турцыю і Грузію, радавала ў сваёй дэльце ласосем, асятром, бялугай, сяўругай, міногай, судаком. Селядзец адразу засольваўся, а вось астатнюю рыбу кансерваваць было шкада. Так і ўзнікла думка аб халадзільнай устаноўцы. Памаракавалі, падлічылі:

Скачать книгу


<p>2</p>

Лепш страціць вока, чым добрую рэпутацыю (ням.).