Скачать книгу

не звыкся са сваім становішчам. Імператары пасля сняданку селі ў адкрыты экіпаж, але Вільгельм ІІ мусіў устаць і спехам зняць паліто, пададзенае яму лёкаем… Аляксандр ІІІ падкрэслена гучна называў калегу на «ты» і задаволена ўсміхаўся. Следам за каранаванымі інспектарамі ў лёгкія карэты ўціснуліся ваенныя міністры і міністры замежных спраў. Высокапастаўленыя асобы рушылі да Нарвы, за імі – кавалькада малодшых чыноў з розных расійскіх і нямецкіх ведамстваў. Усе статныя, са ззяннем вяльможнай пыхі на прыпухлых пасля бяссонніцы тварах. У адным з іх… так! Берг пазнаў свайго знаёмага па леташняй замежнай вандроўцы Генрыха Люцыуса. Іх позіркі сустрэліся, і немец-вершнік першым узняў руку, павярнуў каня і пад’ехаў бліжэй. У ім заўважалася нейкая змена. Вочы пад густымі брывамі падаліся нейкімі нежывымі, шклянымі нават… Можа, таксама ад бессані?.. Твар схуднелы, без ранейшай жывой мімікі. Аднак Генрых прывітаўся ўсё ж з радаснай усмешкай: – Пазнаяце? А я ўжо, Віктар Аляксандравіч, ведаў, што вы тут… Надоечы сустрэў у тэатры вашую жоначку. Падалося, яна моцна сумуе адна ў Пецярбурзе… – Бог з вамі, гер Люцыус, як не пазнаць! Дасюль удзячны за ваш наймілы escorte… – Берг ніякавата аблізнуў вусны: – Як не забыў і пра вашае ласкавае абяцанне з фрау Кларай павячэраць у нас.

      Аляксандр ІІІ

      – Дзякуй, але… самі разумееце, служба. Яго імператарская вялікасць кайзер адбудзе дамоў праз тры дні, а там яшчэ з тыдзень невылазнай працы ў пасольстве… – Дык, безумоўна, пазней! Я ж таксама пакуль залёг тут на манёўрах.

      – То сустрэнемся! – Люцыус ускочыў на каня.

      – Загадзя напішыце, калі… І вось нарэшце – за плячыма пыльныя паходныя абеды ды вячэры спехам. Жонка з нечаканай радасцю пачала рыхтавацца да сустрэчы з нямецкімі сябрамі яшчэ з раніцы, сама кантралявала кухарку, колькі разоў нагадвала, каб тая ні на што не скупілася.

      – Яны такія мілыя! Праўда, каханы?

      Віктар Аляксандравіч ажно папярхнуўся ад нечаканасці: ён ужо і забыў, калі тое «каханы» чуў ад жонкі. Шчокі яго ўраз запунсавелі, а ў адказ толькі і змог хітнуць галавой.

      І вячэра атрымалася на славу! Былі пададзеныя халодныя закускі з ікрой, свіныя медальёны ў шалфеі, заяц з размарынам, курыная пячонка з белым віном і яблыкамі, паштэт з ласося ў падліве… – Вы вырашылі нас абкарміць! – удзячна жартавалі госці, але частаваліся ахвотна. Да́мы пілі чырвонае французскае віно, а мужчыны пасля гарэлкі перайшлі на каньяк.

      Віктар Аляксандравіч адчуваў сябе найшчаслівейшым жыхаром Пецярбурга. Ён палаў дасціпнасцю, дэкламаваў па-нямецку Шылера і Гайнэ, па-расійску Дзяржавіна і нават сваё. Ды, як водзіцца за падобнымі сталамі, п’янеў – і ад нямала выпітага, і ад жончыных ласкавых усмешак. Апошняе, што ён больш-менш яскрава ўсведамляў, – гэта як угаворваў Люцыусаў застацца ў іх начаваць…

      Ранішняе абуджэнне, якое прыспешвала пахмельная смага, было цяжкім. Праз апухлыя павекі калола святло лямпаў («Забылі ноччу патушыць?»), у галаве стралялі

Скачать книгу