ТОП просматриваемых книг сайта:
Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Читать онлайн.Название Разламашкі майстра Люфта (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-90377-2-6
Автор произведения Кацярына Мядзведзева
Жанр Сказки
Издательство Электронная книгарня
Фіранкі ва ўсіх вокнах былі захінуты, дымок з коміну не ішоў, і, мяркуючы па ўсім, гаспадара не было дома. Сад маўчаў, толькі паціху шамацела лісцем старая груша. Раптам штосьці шэрае – жаба ці мыш – шаснула ў траве, і я ўскрыкнула ад нечаканасці.
– Не палохайцеся, прашу вас, – раздаўся прыемны мужчынскі голас аднекуль зверху, і я здрыганулася зноў. Затым раздаўся такі гук, быццам хтосьці саскочыў з дрэва. Вы будзеце смяяцца, але першая мая думка была пра тое, што чараўнік толькі што прашамацеў перада мной у звярыным абліччы, а зараз абярнуўся зноў у чалавека і спяшаецца мяне супакоіць.
– Напэўна, мыш, – прамармытала я разгублена.
– Не, гэта не мыш, – запярэчыў мой суразмоўца, застаючыся нябачным.
Я разгублена аглядала зарасці маліны, кветнікі з рудбекіямі, высокія бэзавыя кусты. Так, здаецца, менавіта за бэзам мільгала белая кашуля. А то я ўжо спалохалася, што вяду гутарку з сапраўдным невідзімкам …
– Не мыш? – механічна паўтарыла я, і ён падхапіў, ці то спрабуючы пажартаваць, ці то проста гуляючы словамі:
– Так, так, менавіта, нямыш звычайны, у садзе пражывае цэлае сямейства. Яны не кусаюцца, не бойцеся! Нямышы сілкуюцца толькі кветкавымі пялёсткамі ды абрыўкамі нашых сноў. Добрых салодкіх сноў, – паспешна ўдакладніў ён, быццам я збіралася адкрыць сакваяж і прапанаваць нямышу звычайнаму чэрствы кавалачак свайго заўчарашняга начнога кашмару.
Я не знайшлася, што адказаць. У нейкі момант амаль паверыла ў існаванне гэтых нямышаў. Я ж прыйшла ва ўладанні чараўніка, так чаго ж дзіўлюся нябачным істотам? Здаецца, я больш падобна да сваёй бабулі, чым падазравала.
– Прашу прабачэння, я зусім страціў навыкі пачцівасці, – прагаварыў незнаёмец і выйшаў, нарэшце, на свет. – Жыву як пустэльнік. Здзічэў. Хутка ўжо сам, як нямыш, буду шарахацца ад людзей. Вы з’явіліся надзвычай своечасова, – ён пачціва пакланіўся, – магчыма, заўтра я ўжо і не ўспомніў бы чалавечую гаворку…
Я ва ўсе вочы глядзела на яго. Першы чараўнік, якога я бачыла жыўцом, а не ў кнізе казак! Ды і, шчыра кажучы, гэта быў першы мужчына, з якім я вось так проста гутарыла сам-насам. І гэта быў вельмі прывабны мужчына. Мабыць, ён сабаку з’еў у амаладжальных загаворах, таму што, не ведай я сапраўднага яго ўзросту, вырашыла б, што ён маладзейшы за мяне.
Як вядома, найвялікшы давер у людзей выклікае знешнасць паважнага дагледжанага мужчыны злёгку за пяцьдзясят. Сівізна, акуратная бародка, залатыя дужкі акуляраў, кішэнны гадзіннік на ланцужку,