ТОП просматриваемых книг сайта:
Кліч Ктулху (зборнік). Говард Філіпс Лаўкрафт
Читать онлайн.Название Кліч Ктулху (зборнік)
Год выпуска 0
isbn 978-985-7089-21-5
Автор произведения Говард Філіпс Лаўкрафт
Жанр Ужасы и Мистика
Серия Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Издательство Электронная книгарня
Я падняўся на вежу ў поўнай адзіноце, бо ўсе мужчыны, здольныя трымаць зброю, былі цяпер у войску. Мой розум затуманіўся ад стомы і ўзрушэння, бо я не спаў ужо некалькі дзён, але ўзнёслая мэта надавала мне сілы, бо я любіў краіну Ломар, у якой нарадзіўся, і мармуровы горад Алатаэ, што ляжыць паміж уцёсамі Нотан і Кадыфонэк.
І я ўзышоў на вяршыню вежы, і ўбачыў над сабой рагаты месяц на зыходзе, барвовы і страшны, які калыхаўся ў зыбкай смузе, што ўздымалася над далінай Банаф удалечыні. І скрозь адтуліну ў даху глядзела Палярная зорка, і трымцела, нібыта жывая, і падміргвала мне, як дэман-спакуснік. І здалося мне, быццам нейкі зламысны прывід нашэптвае словы спакусы, закалыхвае, ахінае здрадлівай дрымотай, паўтараючы зноў і зноў манатонны заклён:
Спі, ахоўнік, без турбот —
Цераз дваццаць тысяч год
Зноў заззяю я, павер,
Там, дзе я гару цяпер.
Неўзабаве з новых зор
З’явіцца на небе ўзор,
І спазнаеш ты спакой,
Іх падораны рукой,
Ды калі я круг прайду —
Стрэнеш даўнюю бяду.[8]
Дарэмна змагаўся я з падступнай аспаласцю, спрабуючы ўвязаць гэтыя дзіўныя словы з нябеснымі паданнямі, якія прачытаў у Пнакоцкіх манускрыптах. Галава мая пацяжэла, нахілілася, упала на грудзі, і наступнае, што я ўбачыў, было ўжо сном, і ў тым сне Палярная зорка глядзела ў маё акно і нібыта хмылілася, ззяючы па-над жудаснымі балотнымі дрэвамі, якія хісталіся на ветры. І я ўсё яшчэ бачу той сон.
У ганьбе сваёй і адчаі я выкрыкваў бязладныя малітвы, і стварэнні з маіх сноў абступалі мяне, і я маліў, каб яны мяне абудзілі, перш чым інуты пройдуць па сцяжыне ля падножжа Нотана і знянацку атакуюць цытадэль, – але стварэнні аказаліся дэманамі і адно смяяліся з мяне, кажучы, што я не сплю. Яны кпяць з мяне, пакуль я сплю, а ў гэты час, магчыма, нізкарослыя жаўтлявыя прыхадні ўпотай падбіраюцца да нашай крэпасці. Я не здолеў выканаць сваю місію, я здрадзіў гораду Алатаэ, здрадзіў Аласу, свайму сябру і правадыру. А здані з маіх сноў здзекліва смяюцца з мяне. Яны кажуць, што краіна Ломар існуе толькі ў маіх снах, а там, дзе ў вышынях Палярная зорка свеціць і плыве наўсцяж гарызонту
8
Пераклала Ганна Янкута.