ТОП просматриваемых книг сайта:
Кліч Ктулху (зборнік). Говард Філіпс Лаўкрафт
Читать онлайн.Название Кліч Ктулху (зборнік)
Год выпуска 0
isbn 978-985-7089-21-5
Автор произведения Говард Філіпс Лаўкрафт
Жанр Ужасы и Мистика
Серия Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Издательство Электронная книгарня
Толькі багі ў сваёй крыклівай разважнасці і маўклівым шаленстве могуць расказаць пра гэта. Жывы агідны цень курчыўся ў руках, што насамрэч не былі рукамі, і невідушча вірыў усцяж прывідных поўначаў згнілага Сусвету. У пустэчы плылі памерлыя планеты з трупнымі плямамі гарадоў. Магільныя вятры кіпцюрылі змярцвела-бледныя зоры, зацьмяваючы іхнае ззянне. У міжзорных абшарах луналі пачварныя хісткія цені велічэзных істот і паўставалі цьмяныя абрысы д’ябальскіх храмаў, якія ўзвышаліся на безназоўных уцёсах дзесьці ля падножжа сусветаў, сягаючы вяршынямі неспасціжных пустак па-за межамі святла і цемры. А над вірлівым могільнікам тых сусветаў разносіўся прыглушаны дакучлівы грукат барабанаў і вісклівае манатоннае выццё блюзнерскіх флейтаў. У цёмных зацішных пакоях па той бок Часу, пад агідны барабанны пошчак і енкі жалеек, кружыліся ў павольным, няўклюдным і бязглуздым танцы выродлівыя і змрочныя багі апошніх эпох, безгалосыя звар’яцелыя хімеры, чыя душа – паўзучы хаос Ньярлатхатэп.
Чужаніца
Барону беды сніліся ўначы,
І мучылі яго гасцей кашмары —
Вядзьмаркі, чэрці, чорныя іх чары
І чарвякі з магіл…
Няшчасны той чалавек, якому ўспаміны дзяцінства прыносяць адно страх і горыч. Няшчасны той, хто толькі азіраецца на доўгія гадзіны, праведзеныя ў вялікіх змрочных пакоях з цёмнымі цяжкімі шторамі і варожымі шэрагамі старадаўніх
9
Джон Кітс (1795–1821) – адзін з найбуйнейшых ангельскіх рамантыкаў. Эпіграф узяты з апошняй страфы паэмы «Конадзень святой Агнэсы».