Скачать книгу

кем-нибудь и дальше будешь читать эти свои пасквили – отправлю туда, откуда трудно вернуться. Можно сказать: невозможно. Дорога с односторонним движением. И пойдешь ты туда не как жертва, не как борец за “националистическую идею”…» – «Можа, за нацыянальную?..» – «…не как борец за националистическую идею, а как уголовник. Борца и мученика сделать из себя тебе не удастся. А вот воришка – не вор, какой из тебя вор, – воришка, промышляющий по мелочам… Так вот, воришку… это я тебе обещаю, это я тебе устрою».

      І, ведаеш, ледзь не ўстроіў. Мінае нейкі час, і раптам гром на школу: нехта ўзламаў замок на скрыні з вучэбнымі вінтоўкамі. Прапала дробнакаліберка, пяць пачкаў патронаў. Прыехаў участковы, узяў панятых, пачалі шукаць. І знайшлі. Пад страхой у хляве маёй гаспадыні. Усё акуратна загорнута ў мяшок, і мяшок гаспадынін сушыўся на плоце, а пасля неяк прапаў. Усё падведзена як мае быць. І засудзілі б, калі б адзін мой вучань рахубу іхнюю не зблытаў. Напісаў заяву, што гэта ён сарваў замок. І манціроўку паказаў, якой зрываў, – якраз падышла. І што мяшок загадзя з плота зняў. «Чаму вінтоўку не дамоў панёс, а пад чужую страху засунуў?» – «Хіба я малахольны, каб дамоў?» – «Тады навошта ўсё гэта?» – «Каб адпомсціць яму». Значыць, мне. Я не прызнаваў яго за паэта, вершы крытыкаваў. І па мове адзнакі заніжаў. Такі вось страшны я яго вораг, і такая яго помста. Перабунтаваў ён ім усю рахубу. Бацьку штрафанулі на трыццаць рублёў, а хлопца папярэдзілі, што калі ўтворыць яшчэ такое, то не паглядзяць, што непаўналетні, уклеяць па ўсёй строгасці. Словам, багата было смеху, на ўвесь раён.

      Смех смехам, а мяне агортваў усё большы неспакой. Ніякай канкрэтнай прычыны для гэтага нібыта і не было, але гэта Віктарава прамата, гэта яго шчырасць… Каму яны патрэбны? Хто іх ацэніць? Хіба што ўсё той жа міліцэйскі капітан?

      На памяці ў мяне быў свой прыклад. Мы рыхтаваліся да экзамену па дыялектычным матэрыялізме, калі на Цэнтральнай плошчы горада скінулі манумент Сталіну. Аграмаднай цёмнай зданню ён узвышаўся пасярод квадратнай голай прасторы, ужо сваёй адзінотай і пастаянствам абяцаючы нешта страшнае. Расказвалі, што было ўсё гэта так: закінулі стальную пятлю пад бараду, тузанулі танкавым цягачом – і вусатая бронзавая галава пакацілася па бруку, высякаючы іскры.

      Сабраліся мы на кансультацыю, хаця якая кансультацыя, калі радыё кляйміць «культ» і «бацьку народаў» галаву адкручваюць.

      Прыйшоў выкладчык, стомлена сеў за стол. Нехта спытаў у яго: «Культ – гэта ёсць. А ці не можа ўсё гэта паўтарыцца? Ну, не сёння, не заўтра, хай пазней трошкі. Ці не можа ўсё паўтарыцца?» Выкладчык чалавек быў станоўчы. Прынамсі, мы так лічылі. Ён не баяўся вострых пытанняў і не азіраўся палахліва на няшчыльна зачыненыя дзверы аўдыторыі, калі адказваў на іх. Гаварыў, што думаў і як думаў. А тут павёў цяжкім позіркам па нашых тварах і глухім голасам, выціскаючы кожную літару, сказаў: «Разумныя вы хлопцы… чытаеце разумныя кнігі… слухаеце разумных людзей… а нічога не разумееце».

      Сказаў і выйшаў з аўдыторыі.

Скачать книгу