Скачать книгу

што гэтага было мала, каб усвядоміць сябе беларусам.

      Беларусам я пачаў рабіцца паступова ўжо ў падлеткавым узросце. Гэтаму паспрыяла знаёмства з творчасцю NRM, а затым і з астатнім беларускім рокам. Пазней у ліцэі ў нас была проста выдатная выкладчыца беларускай мовы. Тады і апякла крыўда – мова найпрыгажэйшая ў свеце, а мы ёй не карыстаемся! Але і гэтага было недастаткова…

      Ужо ва ўніверсітэце з’явілася непераадольная прага грамадска-палітычнай дзейнасці. Хацелася актыўнасці, зменаў у жыцці. А беларуская мова ж была сімвалам гэтых зменаў.

      І я пачаў размаўляць на роднай мове. Спачатку з сябрамі, потым ва ўніверсітэце, на працы і, нарэшце, дома. З бацькамі было цяжэй за ўсё. Толькі калі яны зразумелі, што гэта маё жыццё, дык толькі тады прынялі маю мову.

      Я лічу, што прыгажосць свету – у разнастайнасці, а таму калі ты маеш сваю мову, то і барані сваё!

      Быць беларусам – гэта ствараць свой культурны асяродак сваімі ўласнымі сіламі. Я, напрыклад, разам з сябрамі арганізаваў актыўную гарадскую гульню «Пошук».

      Гульні адбываюцца па ўсёй Беларусі. Праз беларускамоўныя заданні моладзь знаёміцца з культурай і гісторыяй сваіх гарадоў. Цікава, што пераважная колькасць удзельнікаў «Пошуку» – расейскамоўныя. Але ў гульні некаторыя з іх з часам пераходзяць на беларускую, хаця б у размовах са мной.

      Георгій Плашчынскі: Быць беларусам – гэта свядома абраны шлях

      – Памятаю, маці ды бабуля спрачаліся ў 95-м годзе, у якую навучальную ўстанову мяне аддаць – расейскамоўную ці беларускамоўную. Выбралі на карысць першай. Таму я вывучаў беларускую мову і літаратуру толькі ў базавай школьнай праграме. Беларусам, якім гонар звацца, усвядоміў сябе, калі пачаў займацца грамадскай дзейнасцю.

      Менавіта тады я з захапленнем чытаў «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча, вершы Купалы і Багдановіча, прозу Быкава. Уразіла мяне ягоная «Аблава». Я зразумеў, як дорага каштавала нашым продкам захоўваць дух свабоды і беларушчыны, і гэта выклікала ў мяне павагу.

      2. Пошук і адкрыццё

      – Адкрываючы ў сабе беларуса, я перажыў незабыўнае адчуванне – гэта як выйсці з пакою з штучным святлом у яркі дзень на вуліцу. – Бацька вучыў, што варта шукаць праўду, спазнаваць, ацэньваць рэчаіснасць. – Разуменне таго, што я беларус, прыйшло да мяне раптоўна. Прага напоўніць жыццё родным і знаёмым, тым, што ў мяне адабралі, недадалі, была вельмі моцная. Тым, што адабралі, а я знайшоў! – Гэта было сапраўднае адкрыццё. – Ведаць, што ты не самотны. Ты – частка вялікай сілы. – Гэта было своеасаблівае адкрыццё – цэлы свет з блізкай, але на той момант няроднай мовай.

      Сяргей Салаш: Я адкрыў новую планету

      – З малых гадоў Беларусь для мяне – гэта Печы (раён вайсковага гарадка ў Барысаве), а таксама вёскі маіх бацькоў, што на Слонімшчыне і Дзятлаўшчыне.

      Хаця маё станаўленне адбывалася па-за межамі Беларусі. Сем апошніх школьных гадоў я правёў у ГДР (зямля Мекленбург-Памеранія) і ў Ашхабадзе, дзе і атрымаў дыплом аб сярэдняй адукацыі. Бацька – вайсковец, падпалкоўнік.

Скачать книгу