ТОП просматриваемых книг сайта:
Як стаць беларусам. Сто гісторый. Севярын Квяткоўскі
Читать онлайн.Название Як стаць беларусам. Сто гісторый
Год выпуска 2016
isbn 978-985-90371-5-3
Автор произведения Севярын Квяткоўскі
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
8. Веда
Неяк мы з прыяцелем сядзелі ў кавярні, што глядзіць вокнамі на касцёл св. Язэпа ў менскім Верхнім горадзе. Прыяцель пытаецца ў маладзенькай афіцыянткі:
– Вы ведаеце гісторыю гэтага касцёла?
Афіцыянтка:
– Не, раскажыце:)
Прыяцель каротка распавядае, а пасля пытаецца:
– А што вы ведаеце з гісторыі?
Афіцыянтка паказвае на праваслаўны катэдральны сабор:
– Знаю, что этот костёл в честь 8-го марта.
Пратэст, пошук, цуд, любоў… «А што тая гісторыя? А толку з яе?».
Мяркую, адказ афіцыянткі паходзіць з той кашы, якая творыцца ў галовах большасці нашых грамадзянаў. Але найперш у людзей, якія адказваюць за адукацыю. А адукацыя вынікае з ідэалогіі, якой не стала акурат у той момант, калі з’явілася Рэспубліка Беларусь.
У 1960-я гады амаль штодня ў электрычках маршрутам Маладзечна-Менск-Маладзечна можна было заўважыць дзівака ў акулярах з тоўстымі шкельцамі, які вазіў вялікі партфель, набітым паперамі.
Сухаваты, крыху згорблены ад штодзённага сядзення за кнігамі, чалавек увесь свой вольны час прысвячаў пошуку… летапіснай Літвы.
Савецкі касманаўт паляцеў да зораў, паўсюль будаваліся вялікія гарады і не за гарамі быў час, калі на адной шостай сушы знікнуць нацыі, мовы і сацыяльная розніца між людзьмі. Ва ўсіх усё будзе!
А нядаўні вясковы настаўнік Мікола Ермаловіч шукае вытокі беларускага этнасу і беларускай дзяржаўнасці. Крытыкаваны прафесійнымі гісторыкамі, Мікола Ермаловіч дае штуршок шматлікім аматарам гісторыі для ўласных доследаў.
Толькі праз дваццаць гадоў пасля напісання ягоная кніга «Па слядах аднаго міфа» шырока публікуецца – у канцы 1980-х. Тым часам высвятляецца, як шмат у Беларусі краязнаўцаў і энтузіястаў-гісторыкаў.
Беларусь фактычна па аскепках выкопваюць з-пад друзу ідэалагічнага смецця. Разам з гістарычнымі асобамі вяртаюцца гістарычныя сцяг і герб. Абрысы будучага беларускага Дому вымалёўваюцца ўсё больш выразна.
Пазнейшыя спробы закатаць гэтыя здабыткі ў кансервавую бляшанку з надпісам «зроблена ў БССР» не даюць плёну. Хіба адно ўтвараюць гармідар у галовах школьнікаў, з якога паўстае «касцёл 8 марта».
Але расшуканая энтузіястамі далёкая і блізкая гісторыя ўжо дае падставы мадэляваць будучыню краіны. Як разнастайнага шматкультурнага, але адзінага – свайго.
9. Сваё
«Мама, а як гэта: я – я?» Пытанне ўзросту гадоў чатырох.
Я, мае ўражанні, мае ўчынкі, маё ratio, мая вера, мае веды, мае памкненні.
Маё – сваё.
«Я» – непаўторныя і ўнікальныя, а «сваё» можа стасавацца з іншым. Сваё важнае і дарагое. Такое, як краявіды, гукі, успаміны і памкненні. Яны робяцца нашымі.
Нашы – як малюнак калейдаскопа з мноства асобных аскепкаў, а не бясформенны пластылін, перамяшаны з кавалкаў рознага колеру.
Памятаеце, як у дзяцінстве мы не любілі, калі нам даставалася на занятках такое шэра-бура-малінавае абы-што.
З