Скачать книгу

не бачыла ты бляшанку? Гавораць, была ў іх, калі прыйшлі да нас кіно глядзець, – Лена гаворыць так, быццам бы не з’ела яшчэ ўчора тую кансерву.

      Пошукі працягваюцца. На экране тэлевізара – вайсковая драма: фашысты б’юць па твары жанчыну.

      Вясной хочацца на вуліцу, вясновы вецер, прага пераменаў. Іду гуляць адна, без сябровак. Гуляць – на могілкі.

      Плывуць празрыстыя хмары над Кальварыйскімі могілкамі, крычаць вароны ды іншыя вялікія птушкі, здаецца, сарокі, з зялёнымі хвастамі, скачуць па надмагіллях. На паваленым дрэве сядзяць жанчыны, адна трымае вялізнага шэрага ката.

      – Вы не скажаце, колькі цяпер часу? – пытаюся ў іх.

      – Не скажам, бо не ведаем.

      – А які ў вас кот прыгожы!

      – У нас не кот, а котка: ёй ужо сем месяцаў.

      А ўвечары ў сутарэнні чацвёртага інтэрната па праспекце Машэрава – дыскатэка, б’ецца музыка ў цесных калідорах. Ладзяць дыскатэку юрысты – былыя воіны-інтэрнацыяналісты з Афганістана. Галоўны на дыскатэцы – былы воін з прозвішчам, як у канцлера Вялікага Княства Літоўскага. І дыскатэка ў сутарэнні мне нагадвае пекла.

      А ў пакоі нумар 548 – супакой. На стале ўжо няма чорнага капелюша, а з’явіўся букет ружаў у трохлітровым слоіку, і нікога няма, толькі стаіць пасярэдзіне таз, а ў ім белая з зялёнымі плямамі на крылах курыца. Навошта яна тут? Калі варыць з яе супчык, то трэба забіваць. А хто ж у нас гэтым займацца будзе? І няма нікога, паразбягаліся…

      Цёмна ў пакоі, і музыка сціхла ўжо. Адсоўваю таз з курыцай падалей ад свайго ложка. Курыца хвалюецца, б’е крыламі, пратэстуе. Глядзіць на мяне круглым жоўтым вокам. Праз акно з вуліцы свеціць ліхтар.

      У цемры букет ружаў на стале пачынае пахнуць мацней. Кветкі ў адбітках ліхтаровага святла нагадваюць істот неспазнанага, змрочнага свету. А адкуль кветкі? Гэта ж Лена збіралася на вяселле ехаць. Чаму кветкі не забрала, і Валі няма, і курыца нейкая з плямамі зялёнымі на крылах, а сама белая. Робіцца непамысна. Запальваю святло, падыходжу да курыцы, крышу ёй хлеба. Яна пачала была дзяўбсці, але раптам кінула і зноў утаропілася на мяне круглым усхваляваным вокам. Што ёй трэба? Доўга я сядзела з нагамі на сваім ложку, гарэла святло, курыца была як нежывая: і не варушылася, і хлеб не дзяўбла. Хацела даць ёй вады, але ўжо страшна было падыходзіць.

      Радзела цемра, прабівалі шчыльны туман промні сонца, калі курыца выбралася з таза і пайшла да дзвярэй. Я паціху адчыніла дзверы і хуценька захлопнула іх, як толькі курыца апынулася на калідоры. Адразу зрабілася лёгка, можна было спаць. Прыехала ад сястры Валька, увалілася ў пакой з торбай, а ў торбе яблыкі і каўбаса.

      – Прывітанне! Што ты сядзіш такая? Дзе Ленка?

      – Яна ж на вяселле паехала.

      – Паехала? А во ж яе кветкі, і сукенка яе вісіць.

      А я ўжо бачыла і Ленчыны боцікі, і яе новую чырвоную сумку. Не з’ехала Ленка. Я выбегла на калідор, паўсюль, дзе толькі можна, шукала белую з зялёнымі плямамі курыцу. Шукала і не знаходзіла, яна згубілася ў калідорных лабірынтах. І калі ўлічыць, што дом пяціпавярховы, а на кожным паверсе па дзве кухні, то лепей не думаць аб яе далейшым лёсе.

      Я

Скачать книгу