ТОП просматриваемых книг сайта:
Шалом. Артур Клінаў
Читать онлайн.Название Шалом
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6991-08-3
Автор произведения Артур Клінаў
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Дык што ж, сілком увераваць? Сказаць: веру, таму што ня веру! На зло сабе веру! А калі я ўсё ж такі веру, але па-іншаму! Калі для мяне ў пустэчы Бог і тоіцца! Толькі сэнсу ад гэтага ўсё адно больш не стаецца! Калі я ня веру, што заўтра ў мандавошку, потым у мядзьведзя, а потым у імпэратара ўвасоблюся! А сэнс таму й сэнс, што яго зразумець можна! Сэнс жа пустэчы для нас недасяжны! Можа, нам вымярэньняў бракуе, каб у яе прасачыцца?!
– Такія думкі трэба ў Сыбір! На Беламорканал ссылаць! Каб людзям жыцьцё не псавалі!
– На сябе паглядзі! Сама на «Беламоры» сядзіш! Зь блёкату ўсялякія ілюзорныя сэнсы выдзімаеш!
– Дура! На чым хачу – на тым сяджу! А ты ўвесь час бухая ходзіш! Самая крывая зьвіліна ў яго галаве!
Андрэ па-ранейшаму стаяў каля люстэрка, трымаючы рукі на шаломе. Разлад думак не даваў засяродзіцца і прыняць рашэньне. У нейкі момант яму нават падалося, што два львы на яго галаве зусім ня львы, а дзьве, якія сварацца міжсобку, ільвіцы. Нечакана ў спрэчку ўмяшалася трэцяя:
– Хопіць! Спыняйце гэтую тэалягічную гістэрыку! А ты ня ўздумай здымаць шалом! Ідзі лепш адкаркуй бутэльку віна, што ў цябе за шафай прыхаваная!
Адарваўшыся ад люстэрка, Андрэ вярнуўся ў пакой. Адкаркаваўшы бутэльку, ён напоўніў шклянку й, закінуўшы ногі на стол, уладкаваўся на крэсьле. Думкі ненадоўга прыціхлі, а крыху захмялеўшы, павесялелі й разьвязна працягнулі:
– Паслухай, – прамовіла адна, – шмат гадоў ты праслужыў простым шараговым жаўнерам вялікай арміі мастацтва. Ты аддаў яму ўсё жыцьцё. Збаёдаў найлепшыя гады ў акопах, паходах, пад абстрэламі, у брудзе, лайне, віне, пошуках сэнсу і хараства. А што атрымаў наўзамен? Дзе слава? Дзе пашана? Дзе ордэны, званьні? Што дала твая служба? Грошай у цябе няма. Сям'і нармалёвай таксама. Жонка і цешча цябе ціха ненавідзяць. Твае геніяльныя праекты завісаюць у пустэчы. Таму што нарадзіўся ты ў няправільным месцы, за плотам, у дупе. А самотны голас з анусу пярдзёж завецца. І ўсялякія дробнабуржуазныя фізіі, можа, і чуюць яго, але з прыстойнасьці выгляду падаваць не жадаюць. Ты лузэр! Самы банальны лузэр!
– І пры чым тут прускі шалом? Можа, у шаломе з анусу прасьцей выбірацца? Хіба што ў шаломе менавіта такой канструкцыі. Але што ад гэтага зьменіцца, калі не лічыць, што ты быў ідыётам ціхім, непрыкметным, такім, як усе астатнія. А зараз ты на лобе шыльду павесіш:
«Я ідыёт! Наце! Глядзіце! Тыцкайце ў мяне пальцам! Я крэтын! І ганаруся гэтым!»
– Ня слухай яе! Узьнімі бунт! Пашлі да д’ябла мастацтва! Армію! Пашлі да д’ябла гэты трахнуты сьвет! Пакажы яму фак! Ствары з шалому праект! Ты першы! Да такога яшчэ ніхто не дадумаўся! Чалавек у шаломе! Гэта твой шанец!
– А тут яшчэ новая акалічнасьць зьявілася. Быць лузэрам, калі табе дваццаць, ня страшна й ня крыўдна. Але ў сорак ты разумееш, што шанцаў узяць шлюб з удачай практычна няма. Ну хіба што які-небудзь стары чорт у чалме возьме цябе дваццаць восьмай жонкай у гарэм. Ды й тое толькі таму, што некамплект у яго. Якраз адной ідыёткі бракуе!
– Паглядзі, як гарцуюць ільвы на тваёй