ТОП просматриваемых книг сайта:
Шалом. Артур Клінаў
Читать онлайн.Название Шалом
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6991-08-3
Автор произведения Артур Клінаў
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Прывітаньне!
– Хочаш віскі?
– Крыху пазьней, – шапнула яна ў адказ.
– Ты сёньня ня зьедзеш?
– Не.
– Калі ўсё скончыцца, хадзем да мяне!
– Пабачым, – напаўнамякнула, напаўпаабяцала яна.
Шчасьлівы, падбадзёраны, задаволены дыялёгам, Андрэ пакінуў Франку далей слухаць прамову пра высокае майстэрства мастакоў, якія тут сабраліся, а сам паляцеў да Генрыха, каб на радасьцях зрабіць зь ім па яшчэ адным салідным глытку віскі.
Усё пачыналася нядрэнна і, мабыць, мусіла таксама нядрэнна скончыцца, калі б пасьля другога глытку віскі на сцэну не ўскараскаўся Андрэйка. Ён зьявіўся адразу, як толькі Андрэ зь Генрыхам адасобіліся ў хмызах і, глынуўшы з гарла, запалілі па цыгарэце. Нахабная пыса Андрэйкі проста прамалявалася праз высакародны твар Андрэ. Алейныя, юрлівыя вочкі выскачылі на месцы разумных, глыбокіх вачніцаў, а ўжо пра баўбаталку ў роце, якая з гэтага моманту, не сьціхаючы, пачала несьці ўсялякую хрэнацень на ўсіх вядомых ёй мовах, і зусім няма чаго казаць.
– Ведаеш, Генрых, а прусы гэта ж ня вы, а мы!
– Якога чорта?
– Бо прусы – балцкае племя, што жыло на нашых землях! А вось якога чорта нашае імя да вас перакачавала?
– Увогуле, я саксонец, – зь легкай крыўдай у голасе прамовіў Генрых.
– А! Якая, на хрэн, розніца! Шкада, што ты не нарадзіўся ў Гурзуфе!
– Чаму менавіта ў Гурзуфе?
– Ды халера яго ведае! Так, прыгадалася! Я быў тамака ў дзяцінстве, з маці. Мы паехалі ў горы на возера Рыца, паелі шашлыкоў, а потым усю ноч ванітавалі. Хаця пачакай! Не! Гэта было ў Піцундзе, – з гэтымі словамі ён паднёс бутэльку да рота і зрабіў трэці глыток.
Далей падзеі разгортваліся па звычайным для Андрэйкі сцэнары. Калі б нават ён піў, але засяродзіў увагу на Францы, то, верагодна, усё пайшло б паводле пляну. Але, пабачыўшы столькі незнаёмых маладзенькіх фройляйн, якія пасьля сканчэньня ўрачыстай часткі высыпалі з павільёну, яго агаладалыя вочкі наліліся алеем валяр’яны, і ён кінуўся знаёміцца, паіць і спакушаць кожную, за каго чапляліся кіпцюры ягоных лапак.
Тым часам мастакі ды госьці пачалі разбрыдацца па парку. Большасьць інсталяцыяў ня месьцілася ў павільёне, а была раскіданая па вялікай тэрыторыі старой і крыху запушчанай садова-паркавай гаспадаркі. Андрэйка таксама скіраваўся да месца, дзе прытулілася ягоная скульптура, і падрыхтаваўся да сустрэчы гасьцей, асабліва маладых фройляйн, кожная зь якіх рана ці позна мусіла натыкнуцца на гэты твор. Пагатоў ён быў аб’ектам надзвычай прыкметным.
Андрэ збудаваў дзьве вялікія скульптуры з саломы. Адна ўяўляла зь сябе аголеную Вэнэру, другая была копіяй антычнага Апалёна. Статуі стаялі на пастамэнтах адна супраць другой у бакавой алеі парку і выглядалі, як два вялікія, вышэйшыя за чалавечы рост, калматыя мядзьведзі.
Пазнаць у адным зь мядзьведзяў Вэнэру магчыма было па адсутнасьці рук і вялікіх саламяных грудзях, што крыху нязграбна тапырыліся