Скачать книгу

шкада, што цяпер няма рэвалюцыі, на якую можна адправіцца. Паехаць бы куды-небудзь у Мэксыку, да Вільі ды Сапаты, альбо стаць паплечнікам Гарыбальдзі, а можа, Рабэсп’ера. Цікава… Калі сячы галаву гільяцінай, ці ня будзе шалом перашкодай?.. А раптам яна не пакоціцца, як качан сьвежаадрэзанай капусты, а ўпадзе ўніз ды ўтыркнецца пікай у драўляны наст эшафоту… Стане на памосьце, як дэсэрт у залатой вазе…

      …Не… лепш апынуцца ў сямнаццатым у Піцеры ды пайсьці на штурм Зімняга… Прыўкрасная была б карціна – разам з матросамі залезьці ў прускім шаломе на чыгунную царскую браму з залатымі арламі…

      …бальшавікам бы гэта не спадабалася… сказалі б, што я кайзэрскі лазутчык…

      …можна на шалом будзёнаўку надзець… усё адно яны аднолькавай формы… а потым адправіцца будаваць новы сьвет для балотных людзей…

      …так, штаб трэба абавязкова ў стозе зрабіць…

      …шкада… адзіную рэвалюцыю зараз чурбаны ў паранджах зьдзяйсьняюць… фу, мярзота… выправяць у пекла чарговую партыю нявінных цывільных, а потым красуюцца ў тэлевізары… паскуды… падняліся на нафтадалярах… грэбаны АПЭК… і яшчэ ўвесь час шантажуюць… маўляў, здабычу зьнізім…

      …чаму ўсялякай свалаце ўсе скарбы сьвету дастаюцца, а нам толькі багны, бярозы ды сосны… бэмц, бэмц… партызанскія сёстры… бэмц, бэмц

      … ды цьвіль балотная…

      …мундзіры таксама трэба жоўтыя пашыць… бо як жа ў стозе – ды ў зялёным… заўважна будзе…

      …і пагоны жоўтыя… бэмц, бэмц…

      …і боты… бэмц, бэмц… – кружлялі ў галаве Андрэ водгукі анты-антыглябалісцкага рэпу.

      …а гэтыя антыглябалісты… бэмц, бэмц… таксама прыдуркі… бэмц, бэмц… толькі і могуць, што біць вітрыны… бэмц, бэмц… у вайнушку нагуляюцца, а потым зоймуць бацькавы фатэлі… бэмц, бэмц, бэмц…

      ….

      …трэээба выызваляаааць… бэмц, бэмц… балот…нае…пле…мя…. бэмц…

      …

      …………пээ…рыс…коп……….тааак…самааа… жоооўў…тыыы….. бэээмц…»

* * *

      Пад думкі пра рэвалюцыі ён незаўважна заснуў на шыкоўным саламяным ложку. Дзесьці непадалёк буркатаў аўтабан. Тысячы машын несьліся па ім да вялікіх жоўтых гарадоў. За шэрымі аблокамі, міргаючы чырвонымі вочкамі, праляталі самалёты. Вышэй, над імі, рухаліся спадарожнікі-шпіёны, што назіралі за жоўтымі гарадамі, аўтабанамі й чырвонымі вочкамі самалётаў. Дзесьці зусім высока над спадарожнікамі праплывалі камэты, нараджаліся новыя зоркі, пачыналіся іншыя сусьветы. А яшчэ вышэй, над усімі, віселі чорныя дзіры, што пажыралі камэты, зоркі ды іншыя сусьветы з аўтабанамі, жоўтымі гарадамі, машынамі ды самалётамі.

      І пакуль Андрэ спаў, тысячы машын зноў і зноў несьліся да буйных гарадоў, самалёты ляцелі, спадарожнікі назіралі, а вялікая жоўтая зорка пад назваю Сонца павольна ўздымалася з-за гарызонту, каб вярнуць усіх у новы дзень…

      Прачнуўся ён досыць позна. Стомленасьць апошніх дзён, бяссонныя ночы прымусілі яго розум патануць у настолькі глыбокім сьне, што ён не адчуваў шалома, не круціўся з боку на бок, не бадзяўся па п’яных кутох, не купляў валёнкі, не захрасаў у шафах

Скачать книгу