ТОП просматриваемых книг сайта:
Зборная РБ па негалоўных відах спорту (зборнік). Павал Касцюкевіч
Читать онлайн.Название Зборная РБ па негалоўных відах спорту (зборнік)
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6991-51-9
Автор произведения Павал Касцюкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Дзве студэнткі, найлепшыя сяброўкі, ужо не ідуць за ручку, а напалохана ціснуцца адна да адной бокам, ад бёдраў да плячэй, усё роўна як раней раз’яднаныя, а цяпер зноў сфастрыгаваныя па шве сіямскія блізнючкі. Уперыліся кожная ў свой экранчык мабільніка і ўпотай адна ад адной доўгімі, надта доўгімі пазногцямі пішуць любоўныя эсэмэсы аднаму і таму ж аднагрупніку.
Цяпер паселае на высозныя таполі Купалаўскага сквера вараннё ператвараецца ў чорныя парэчкі. Зрабіўшы гэты вокамгненны скачок з фаўны ў флору, парэчкаўё пагрозлівым тонам прапануе сябе ў якасці пачастунку.
Але лепей ужо так. Лепей, што ўсё гэта і ўсе яны – у маім горадзе і ў маёй галаве, бо сёння я, ушчэнт захоплены гэтай навалай, напэўна, першы раз пасля таго растання, першы вечар за шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць вечароў не думаю пра Свету.
Дзень дэсантніка
1 .Сонечнае прыцьменне
Яны злятаюцца з недасяжных вышыняў, з тых сляпучых узвышшаў, якіх не сягаюць арлы і снягі. Мама, мама, глядзі: яны лятуць, асланяючы сонца на 10, 20, 30 адсоткаў! Нецвярозымі анёламі імкнуць да нас, неспасцігальныя, як прыбамбасы Бэтмэна, і, прызямліўшыся на пакрытыя керамінаўскай кафляй ганкі дамарослых супермаркетаў, дзіравяць грэшнае паветра гарадоў пяццю нябеснымі зыкамі:
Сла-Ва-Вэ-Дэ-Вэ!
Іх не было тут цэлую вечнасць, адзін зямны год, яны шмат чаго не ведаюць пра нас, пра ўтомную зіму і стагнацыю. Яны, нетутэйшыя, па-ранейшаму песцяць аблудную надзею, што зямныя дочкі будуць біцца галавой у гістэрыцы і рваць валасы на галовах, як толькі змецяць у сваім полі зроку вузкую палоску бірузовага берэту. Яны яшчэ ў вочы не бачылі новага дызайну бутэлькі «Аліварыя-Айс». Таму і купілі пяць скрыняў. Нетрывала ступаюць неакрэплымі анёльскімі нагамі па зямлі. Зрэнкамі блакітнага – аж выліваецца! – колеру зазіраюць мінакам у вочы са спіны. Трохі смешныя. Спажываюць гарэлку як ваду, а чарніла як паветра. Хісткай хеўрай ловяць замест таксоўкі аўтобус. Ставяць акардэонныя акорды на гітарным грыфе. Перакананыя на ўсе сто, што чалавек – найлепшы сябар дэсантніка.
Дзень ВДВ – свята сямейнае, таму ў гэты дзень трэба сядзець дома і нікуды не выходзіць. А ноччу будзь ласкавы пастаў свечку і літровы слоік «ёршыка» на падваконне. Гэта для заблукалых берэтаў. І не важна, што ў цябе сёмы паверх. Стропы ў іх доўгія – дацягнуцца.
А ты служыў у войску? І ў нас усё неяк не атрымлівалася – знаеш, сям’я, саўна штопятніцу, аўстрыйскія партнёры, праблемы на фірме і пад уласнай чарапной каробкай. У нашым класе з пятнаццаці здаравіл адслужыў толькі адзін хлопец. Хоць і не ў дэсантуры.
2. Аднакласнік
Перастрэць на вуліцы аднакласніка і, пачуўшы