ТОП просматриваемых книг сайта:
Зборная РБ па негалоўных відах спорту (зборнік). Павал Касцюкевіч
Читать онлайн.Название Зборная РБ па негалоўных відах спорту (зборнік)
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6991-51-9
Автор произведения Павал Касцюкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Юля: А-а!
Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Я тут толькі што распавёў табе гэтую гісторыю не проста так. Ты, Юля, была для мяне чымсьці накшталт падвопытнай Юліі. Рэч у тым, што я цяпер сустракаюся з дзяўчынай, яна мне вельмі-вельмі падабаецца, і яе таксама завуць Юляй. Я прыдумаў гэтую гісторыю, каб зачараваць ці прынамсі павесяліць яе. Табе ж я распавёў гэтую гісторыю, толькі каб выпрабаваць яе моц, распавёў, каб убачыць, ці падабаецца гэтая гісторыя іншым Юлям… Такім чынам, як табе мая гісторыя?
Юля: Э-э…
Я: Калі ласка, паканкрэтней, Юля.
Юля: Няхілы загруз… Проста супер… Ясна, ты атрымаў ад мяне «дзясятку».
Я: Дзякуй, Юля. На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Рэч у тым, што я схлусіў табе. Насамрэч у першы раз гэтую гісторыю я распавёў не табе сёння, а ўчора сваёй каханай Юлі. Проста так атрымалася, што калі я гэтую гісторыю распавёў, мы ў той жа вечар рассталіся, разышліся. І я падумаў, што такой файнай гісторыі не варта прападаць, і сёння вырашыў пацешыць ёй таксама іншых Юляў. І вось пацешыў цябе… І на гэтым, на гэтым я нарэшце стаўлю ў нашым апавяданні кропку.
Юля: А цяпер паслухай мяне, Паша. На гэтым у нашым апавяданні ты мог бы паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць: ніякай іншай Юліі не існуе і не існавала. Апошнія два месяцы, літаральна да мінулага аўторка, тваёй дзяўчынай была сцерва Яня з трэцяга аддзела, а да яе тры месяцы – лахудра Каця з лагістыкі. І яшчэ пару пырхлівых фліртаў у перапынку паміж імі: Жэня, Наста і Алена, але, заўваж, ніякай Юліі. Адсюль вынікае, што гэтая твая гісторыя, гэты твой загруз, які, дарэчы, хоць і файны, але ж прыдатны выключна для Юляў і не для якіх іншых дзяўчат, ты сапраўды ў першы раз расказаў Юлі – ды вось толькі не сваёй міфічнай дзяўчыне… Хвіліну таму ў першы (але ж і ў апошні ) раз ты расказваў гэтую гісторыю мне, маючы на мэце зачараваць менавіта мяне.
Я: Э-э…
Юля: Рэч у тым, Паша, што я паўгоду сачыла за табой і ведаю пра тваіх былых дзяўчат усё.
Я: А-а…
Юля: У дадатак, у апошні месяц, сочачы за табой, я са здзіўленнем заўважыла, што ты сам пачаў сачыць за мной. Адсюль: з тваіх намаганняў зачараваць мяне гісторыяй, а таксама з прызнанняў, што табе вельмі-вельмі падабаецца дзяўчына з імём Юлія, і ў дадатак з тваіх сачэнняў за мною ў апошні месяц я раблю выснову, што ты ў мяне закахаўся…
Я: Угу…
Юля: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць: я паўгоду сачыла за табой, таму што я таксама кахаю цябе, Паша!
Заслона.
P.S.