Скачать книгу

Калінінскім фронце, затым служыць у газеце “За свабодную Беларусь”, працуе ў рэдакцыі сатырычнага лістка “Партызанская дубінка”.

      Увогуле Гомель пачатку ХХ стагоддзя асабліва багаты на яркія імёны. У студзені 1905 года нарадзіўся Леў Шнірэльман, будучы геніяльны матэматык. У “Беларускай Энцыклапедыі” яму адведзена ўсяго 26 радкоў. Але і з іх відаць маштаб асобы. Ужо ў 22—24 гады Леў рашае самыя складаныя задачы, у тым ліку – і задачу А. Пуанкарэ аб трох геадэзічных. Даказвае тэарэму Борсука – Улама (цяпер яна называецца “тэарэмай Борсука – Улама – Шнірэльмана”). Даказвае і тое, што ўсялякі цэлы лік можа быць прадстаўлены ў выглядзе абмежаванай колькасці простых лікаў. У 1933 годзе Шнірэльмана абіраюць членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. А ў 1938-м (тады геніяльнаму матэматыку споўнілася толькі 33!) Леў Генрыхавіч завяршае сваё жыццё самагубствам. Яшчэ праз два гады пабачыць свет напісаная ім у сааўтарстве з Л. Люстэрнікам манаграфія “Простыя лікі”.

      Гомель літаратурна-мастацкі, Гомель навуковы – доўгая і бязмежная экскурсія па людскіх лёсах і біяграфіях. Цікавая і багатая на адкрыцці, на ўсведамленне прысутнасці гамяльчан, гомельскіх знічак ва ўсім свеце.

      У пошуках гарадзенскіх знакамітасцяў

      Вандроўкі па старажытнай Гародні, нататкі пра ўраджэнцаў горада, якія пакінулі пасля зямнога быцця выразны, сапраўды зоркавы след, могуць быць вельмі доўгімі.

      Пачнём са знаёмства з Іванам Данілавічам Жангаловічам, які ў Расіі вядомы як адзін з заснавальнікаў касмічнай геадэзіі. Ён нарадзіўся ў Гродне 20 лютага 1892 года. У 1946-м Івану Данілавічу прысуджана ступень доктара фізіка-матэматычных навук. З 1920 па 1966 год працаваў у Інстытуце тэарэтычнай астраноміі Акадэміі навук СССР. Удзельнічаў у палярных экспедыцыях. Пакінуў працы па вывучэнні фігуры Зямлі, касмічнай геадэзіі, геафізіцы. Некаторы час займаў пасаду дырэктара астранамічнага інстытута, у 1943— 1966 гадах – намесніка дырэктара. Аўтар манаграфіі “Знешняе гравітацыйнае поле Зямлі і фундаментальныя пастаянныя, звязаныя з ім”. У гонар Жангаловіча названа малая планета.

      Гродзенцы ва ўсіх сваіх пакаленнях былі ўважлівымі да навукі, асветніцтва. І ў ХІХ – на пачатку ХХ стагоддзя, у часіны, да якіх найболей прывязаны выявы старых беларускіх паштовак, – таксама. Прыкладам, у 1846 годзе ў Гродне нарадзіўся беларускі і рускі мовазнавец-славіст Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі. Сярод найболей яркіх яго работ – кніга “Лёс народнай мовы ў Літве і на Жмудзі”, выдадзеная ў Вільні ў 1870 годзе. У гісторыю айчыннага жывапісу як мастак-баталіст увайшоў Януар Сухадольскі (нарадзіўся ў 1797 годзе). Першыя ўрокі жывапісу будучы майстар браў у знакамітага польскага мастака А. Брадоўскага. Што цікава: наш зямляк у якасці баталіста ўдзельнічаў у руска-іранскай вайне ў 1826—1828 гадах. Знаходзіўся пры штабе фельдмаршала І. Паскевіча. На заказ военачальніка стварыў цыкл карцін. У 1830—1831 гадах Сухадольскі ўдзельнічаў у паўстанні. Затым быў вымушаны эмігрыраваць. Жыў у Рыме. Калі прыйшла

Скачать книгу