ТОП просматриваемых книг сайта:
Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
Читать онлайн.Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Издательство Электронная книгарня
Не чужы для Гродна чалавек і паэтэса Аўгіння Кавалюк, якая сваё жыццё звязала з Расіяй: доўгі час жыла ў Санкт-Пецярбургу. А вучоны-кнігазнаўца Мікола Нікалаеў (ураджэнец Шчучына) часта наведваецца з Санкт-Пецярбурга ў Гродна, нават чытае лекцыі студэнтам мясцовага ўніверсітэта. Жаданне вяртання, жаданне жыць адным лёсам з Айчынай, роднай старонкай. I гэта ўпрыгожвае нашых землякоў. А цікавыя людзі, у сваю чаргу, упрыгожваюць сам горад.
Горад пісьменнікаў і кветак
Некалькі гадоў назад пошта прынесла бандэроль з вёскі Хорск. Нават не распакоўваючы, я зразумеў, ад каго падарунак. Сваю кнігу даслаў настаўнік-пенсіянер і краязнавец Міхась Уладзіміравіч Шэлехаў. Мы з ім землякі – пухавіччане. А пасля заканчэння педагагічнага інстытута лёс закінуў яго, ураджэнца вёскі Бахаравічы на Міншчыне, у самы цэнтр беларускага Палесся – на Століншчыну. Настаўнічаў у сельскіх школах. Болын чым дваццаць гадоў быў дырэктарам сярэдняй школы ў Давыд-Гарадку. I ва ўсе гады свайго настаўніцтва, і пазней, ужо, займаўся краязнаўчай работай, збіраў памяткі пра край, які захапіў яго душу і сэрца.
А да кнігі “Давыд-Гарадок. Час і людзі” прадмову напісаў археолаг Пётр Лысенка, які назваў мясцовага даследчыка “Герадотам Палескага краю”. Чытаю з тае прадмовы: “Невялічкі Давыд-Гарадок падараваў беларускай культуры паэта Леаніда Дранько-Майсюка, пісьменнікаў Георгія Марчука і Уладзіміра Глушакова, пісьменніка, кінарэжысёра і сцэнарыста Міхаіла Шэлехава (дарэчы, сына Міхася Уладзіміравіча Шэлехава) і мастака Уладзіміра Уродніча, скульптара Аляксандра Дранца, народнага скульптара малых формаў Уладзіміра Казелку. Цяпер да ліку славутых землякоў давыдгарадчане з поўным правам могуць далучыць і свайго земляка – гісторыка Міхаіла Шэлехава, свайго, мясцовага Герадота і летапісца…” Падрабязна расказваючы пра гістарычныя вехі Давыд-Гарадка, Міхась Уладзіміравіч мала спыняецца на лёсах ураджэнцаў палескай старонкі. Гэта ўвогуле і зразумела, бо краязнавец мяркуе зрабіць працяг даследавання. I тады ўжо, спадзяёмся, чытач ад крые перад сабою многія цікавыя і адметныя біяграфіі землякоў. А людзі ж тут і сапраўды павінны нараджацца асаблівыя, да навук і мастацтва схільныя. Як жа іначай можа