Скачать книгу

Міцкевічам… Бацька – ляснік, знаёмы Францішка Багушэвіча і мастака Фердынанда Рушчыца. Маці – настаўніца французскай мовы, член Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве. Наўмысна звяртаю ўвагу на фрагменты радаслоўнага дрэва. Усё мацуецца карэннямі, складваецца з генетыкі пакаленняў. Будучыня і ў мастацтве, і ў літаратуры развіваецца, мацнее сваімі традыцыямі.

      Валожынскае Вішнева – гэта і лёсы знакамітасцяў, якія спрычыніліся да гісторыі вёскі, жылі тут і працавалі. Выкладаў нямецкую мову ў мясцовай школе паэт і святар Пятро Бітэль. Мне пашчасціла на знаёмства з гэтым унікальным чалавекам. Пятро Бітэль, які пераклаў у сталінскім канцлагеры “Пана Тадэвуша” на беларускую мову, быў надзіва сціплым і сумленным чалавекам. Іначай хіба здолеў бы ён, прыціснуты надзвычайным прэсінгам жыццёвых катаклізмаў, пакінуць вялікую спадчыну паэзіі, прозы, перакладаў з Адама Міцкевіча, Юзафа Ігнацы Крашэўскага, краязнаўчых нарысаў пра вёскі і мястэчкі?!.

      А Ракаў, старажытнае мястэчка, якое здаўна славілася гандлярамі і рамеснікамі, – радзіма братоў-пісьменнікаў Казіміра і Мар’яна Здзяхоўскіх. Дарэчы, Мар’ян быў карэспандэнтам Льва Мікалаевіча Талстога. Шмат друкаваўся на рускай мове – пад псеўданімам М. Урсін. Асвойваць марскія прасторы з вёскі Ляскоўка, што знаходзіцца непадалёку ад Ракава, выправіўся ў юначым узросце Зыгмунд Жабко. Прайшоў шлях ад курсанта Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча да контр-адмірала. Цяпер жыве ў Мінску.

      Аглядаючы лёсы землякоў-валожынцаў, думаю пра тое, што, як і па ўсёй Беларусі, жыццё тут складвалася шматканфесійнае. Хапала святла, сонца, зямлі, каб на лепшых узгорках, у лепшых куточках пабудаваць касцёлы, цэрквы, сінагогі… Таму ішлі валожынцы і ў равіны, і ў праваслаўныя святары, і ў ксяндзы. Вялікім аўтарытэтам у вернікаў Гродна карыстаецца протаіерэй Генадзь Іосіфавіч Яблонскі, які нарадзіўся ў Вішневе. Між іншым, выпускнік Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Славу Валожынскаму краю мацуюць землякі ў Сібіры і на Урале, у Казахстане і Сярэдняй Азіі, у Полыпчы і ва ўсім астатнім свеце. Здавалася б, яшчэ зусім нядаўна быў школьнікам івянецкі падлетак Алег Сочнеў. А ўжо – прызнаны ў навуцы аўтарытэт, прафесар кафедры засваення марскіх нафтагазавых месцанараджэнняў Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу імя Губкіна.

      На каго з валожынцаў мы забыліся?.. Не расказалі яшчэ пра акадэміка Івана Ліштвана (нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Дайнова), які доўгі час узначальваў Інстытут торфу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. I пра доктара фізіка матэматычных навук Анатоля Іосіфавіча Яблонскага (нарадзіўся ў Багданаве) – прафесара кафедры матэматыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. I, канеш не ж, ніяк нельга абысці ўвагай Дзіяну Арбеніну. Спявачка, якая стварыла вядомую трупу “Начныя снайперы”, – наша зямлячка. гэта яна і ў інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” красамоўна пацвердзіла: “Я нарадзілася ў Валожыне. Маё сапраўднае прозвішча Кулачэнка… Калі я спявала сёння беларускую народную

Скачать книгу