ТОП просматриваемых книг сайта:
Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько
Читать онлайн.Название Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)
Год выпуска 2009
isbn 978-985-6930-32-7
Автор произведения Віктар Казько
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Усяго за адзін вечар на адной лугавіне каля рэчкі Прыпяць было расстраляна каля паўсотні буслоў. Такія вось Курапаты жніўня месяца перабудовачнага 1988 года. I сатварылі іх людзі ў найвышэйшай ступені добранадзейныя, добрапрыстойныя, правераныя, бо сёння першаму стрэчнаму-папярэчнаму стрэльбу не пакінуць, не дадуць на яе дазволу. Нашы з вамі сучаснікі. Паўсотні буслоў расстраляна на лугавіне дзеля адной толькі забавы. Ні аднаго з іх не ўзялі, не з’елі, не выкарысталі нават для чучала. Усе як адзін буслы засталіся ў якасці сведак таго, на што здольны чалавек. Жыхары навакольных вёсак, калі да іх дайшлі першыя чуткі аб гэтым паляванні, не далі ім веры. Групамі і па адным прыходзілі паглядзець: ці не хлусіць пагалоска – грэх жа, грэх. На Беларусі бусел – святая птушка, таму і ходзіць па зямлі, як той дзед, у белай світцы. Бязгрэшныя мёртвыя сведкі былі ўсе ў наяўнасці. Ні адзін не адмовіўся ад сваіх паказанняў, не ажыў, не збег, нікуды не зляцеў з лугу, смерцю сваёй засведчылі: было. Але ўсё роўна, бачачы ўсё на свае вочы, не хацелася даваць веры, прызнавацца, што такое магчыма ў нашы дні. I таму, пэўна, ніхто з вяскоўцаў нікуды нікому не заявіў. I што заяўляць, каму скардзіцца, калі нешта падобнае адбылося некалькі гадоў назад з бабрамі. Адплакалі сваё на гэтых пакутных палескіх берагах палескія бабры і зніклі, звяліся на бабровыя шапкі. Нешта падобнае пасля сусветна вядомага красавіцкага чарнобыльскага атамнага залпа па Белай Русі было і з ракамі. Ноччу яны пакінулі раку і выпаўзлі на бераг, як чорныя манахі, шкробаліся адзін аб аднаго чорнымі панцырамі-сутанамі і зайшліся на сушы.
О зямля, што з табою робіцца, што з табою робяць дабрадзеі-цывілізатары. Пад якім атамным прыцэлам ты ідзеш у светлае будучае, у трэцяе тысячагоддзе. Нікому і нідзе, ні чалавеку, ні зверу, ні птушцы, ні казюрцы няма паратунку. I цішыня, цішыня, усё стабільна, усё добранадзейна і ўстойліва.
Адзінае што ў той вечар, калі вяскоўцы, саромеючыся і пазбягаючы адно аднаго, наведалі бусліныя Курапаты, як кажуць, смяротна, нягледзячы на сухі закон і поўную адсутнасць у акрузе спіртнога, напіліся. Да няцямнасці глынулі калгасны актывіст і стары вясковы егер на грамадскіх пачатках. Намурзаліся, пабіліся і жонак сваіх трохі паганялі. А на другі вечар сабраліся з усёй акругі старыя разам з егерам, прыйшлі на луг з рыдлёўкамі. Выкапалі адну брацкую магілу, пазносілі, пахавалі буслоў. Зраўнялі зямлю, заклалі дзірваном. Прытрусілі травой: нам жа тут сена касіць, нам жа тым сенам кароў карміць. Ад тых кароў нам, нашым дзецям і ўнукам малако піць. Не было тут нічога. Не было, таму што не магло такога быць.
А крыху пазней памёр егер. Сам, сам памёр. Хоць, здавалася на выгляд, і дужы, але сэрца, сэрца. Дасталося яго сэрцу. Вайну прайшоў, артылерыст, камандзір батарэі. Не хварэў і не скардзіўся на хваробы, па дактарах не хадзіў. Раптоўна, нечакана, узяў і памёр. Сапраўды сам. Але, але, але…
Дзень