Скачать книгу

дзіцяці, усім, хто знаходзіўся ў зале, хто пажадаў і здолеў у апошнія гады набыць зрок. Са сваімі доказамі і аргументаванасцю ён толькі працягваў усеагульны рэспубліканскі духоўны стрыптыз і спачуванне да яго і абурэнне тымі, хто вымусіў яго з’явіцца сюды, запасіліся, выспявалі ў душы, таму што голасць гэта год-два назад была ўласціва багата каму, калі не ўсім, хто сядзеў цяпер у зале. Што тут казаць, чаму радавацца, не толькі адзін перад адным – на ўвесь свет выхваляліся, выстаўляліся сваёй галізной. I сорам мімаволі чырванню ахопліваў твар. Большай дыскрэдытацыі той установы, якую прадстаўляў той Куратар, пры ўсім жаданні немагчыма было ўявіць, папрасі ворага – і той не здолеў бы. Сапраўды, няма ў нас ворага больш вялікага, чымсьці самі мы. I яшчэ. Гэта ўжо спакон веку, каралі і каралькі ўсіх рангаў і званняў, куратары, пракуратары і шэрыя кардыналы баяцца свежага паветра: як хутка яны ліняюць да страты чалавечай вартасці і годнасці, калі іх выцягнуць на святло, пачаць гаварыць з імі на нармальнай чалавечай мове, не ідыялагічнымі прапагандысцкімі блокамі, а відавочнасцю, рэальнасцю, пазбавіць іх звыклых абставін, саноўнага крэсла, тэлефонаў-вяртушак, сакратарак, мэблі пад арэх ці чырвонае дрэва, парадных пад’ездаў і лесвіц пад мармур. Без усяго гэтага, без падтрымкі, без хлопчыкаў-павадыроў, як хадзілі некалі сляпыя жабракі, яны таксама сляпыя. Ніколькі не велічныя, не проста бездапаможныя, а недарэчныя і бязглуздыя, як можа быць недарэчным чалавек з сапсаванай каардынацыяй руху. Таму, як казаў славуты расійскі дзядуля Крылоў, мы шмат у гісторыі прыкладаў ведаем. Недарэчныя і бязглуздыя ў нармальных чалавечых зносінах, адносінах і сувязях. Недарэчныя ў прамовах, учынках, дзеянні. О, наша шматпакутнае жыццё і гісторыя апошніх гадоў, ты ўсё такое – выпрабаванне на бязглуздасць і бязглуздасцю. Яны лжывыя, таму што ўжо не здольныя быць самімі сабой, а толькі пад… Імітацыя праўды, імітацыя жыцця, улады, пэўна, таксама. Жахліва, жудасна, таму што мы таксама пад, пад імі. Мы, сляпыя хлапчукі, павадыры сляпых. I ніколі па сваёй добрай волі яны нас не выпусцяць з-пад гэтага пад, калі мы не здолеем вызваліцца самі, не станем відушчымі і адмовімся быць іх павадырамі.

      I падобна на тое, што людзі, якія сабраліся ў Красным касцёле, упершыню разам моладзь і творчая інтэлігенцыя Мінска, пачыналі выходзіць на тую дарогу вызвалення і прасвятлення:

      – Хто за тое, каб прыняць нашу сумесную рэзалюцыю за аснову, – як звычайна прапанаваў старшыня сходу, – прашу падняць рукі. Зала, за выключэннем людзей ніадкуль, ускінула рукі. У той жа час падхапіўся са свайго месца Куратар, які да гэтага ўжо выступаў, але так нічога пэўнага і не сказаў. Яго не сагналі з трыбуны толькі дзякуючы яшчэ аўтарытэту і высокасці той установы, ад імя якой ён тут з’явіўся, веданню яго ў мінулым як чалавека неблагога і памяркоўнага, заскарузлай, старой цярплівасці прысутных. Цяпер ён зноў памкнуў да мікрафона. Памкненне гэта параўнальнае толькі з адчаем лагерніка – як хутка ў наш час мяняюцца ролі,– лагерніка, які

Скачать книгу