ТОП просматриваемых книг сайта:
Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько
Читать онлайн.Название Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)
Год выпуска 2009
isbn 978-985-6930-32-7
Автор произведения Віктар Казько
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Тая ж нядзеля трыццатага кастрычніка бярэ толькі разгон, урастае каранямі ў дзень будучы. Тыя ж трынаццаць гадзін сорак хвілін. Застыглыя аслепленыя жалезнымі кратамі машыны спецыяльнага прызначэння каля тратуараў. Ідуць беларусы, ідуць. Нешта ж вельмі багата іх развялося. Мовы сваёй не ведаюць, а беларусамі завуцца. У той жа час у іх кватэрах з блакітных экранаў тэлевізараў рэспубліцы ўсміхаецца міністр. У нас ужо свой твар паказвалі Пракуратар, Куратар. I вось цяпер Міністр. «Сустрэча для вас». Чалавек і міністр. Расказвае аб сваім жыцці-быцці, спачувае і шкадуе – дарэмна вы, грамадзяне-пісьменнікі, пайшлі памінаць продкаў. Валянціну Распуціну: ну навошта яму спатрэбілася збядняць свой талент, зводзіць яго да публіцыстыкі. Айчына, народ прагне ад яго раманаў. Пасля чаго чытае верш Расула Гамзатава, той самы, знамянальны, аб дарозе і кані, каго трэба вінаваціць, калі конь спатыкаецца.
Гэта гучыць для Беларусі і беларусаў, пэўна, і для самога Міністра як прароцтва. У трынаццаць гадзін сорак хвілін дзяржаўны конь сапраўды спатыкнуўся каля падыходу да Маскоўскіх могілак. Цяпер самая стабільная рэспубліка ў краіне надоўга пазбавіцца сваёй услаўленай у вярхах прыпяцка-чарнобыльскімі салаўямі стабільнасці, на імгненне, але пакажа свету свой сапраўдны твар і характар. Зусім не той твар і зусім не той характар, заношаны і загаджаны алілуйшчыкамі застою, салістамі і хорамі сталіншчыны і брэжнеўшчыны, харалам, што і сёння пры добрым здароўі і ў росквіце славы іх паслядоўнікаў. Будзе яно, як і ў тыя часы, сёння і вечна, у пару жніва і сяўбы, у гадзіну выпрабаванняў, жалобным і грозным, гнеўным, але і велічным і мудрым, хоць і непранікальным і недаступным «ўрэмяншчыку».
Не, само паляванне яшчэ не пачалося. «Урэмяншчык» жа звыклы дзейнічаць у сваё «ўрэмя», строга планава, згодна загаду. А гадзіна ікс запланавана на чатырнаццаць нуль-нуль апоўдні. У запасе яшчэ дваццаць хвілін. I тое, што адбываецца зараз на Ленінскім праспекце, былым Сталінскім, на падыходзе да Маскоўскіх могілак, трэба ўспрымаць, пэўна, як ініцыятыву знізу. Нізы