Скачать книгу

саюзу як правінцыя Аранжавая свабодная дзяржава.

      12

      Бушвельд – рэгіён на спякотным і сухім паўночным усходзе Паўднёвай Афрыкі і суседніх краін.

      13

      Капскі паўвостраў – паўвостраў у паўднёва-заходняй частцы Афрыкі на тэрыторыі ПАР, на паўднёвым канцы якога знаходзіцца Мыс Добрай Надзеі, а на поўначы – сталіца ПАР Кейптаўн (Капстад). Паўвостраў быў каланізаваны галандскімі пасяленцамі ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя, аднак у 1806 годзе калонію захапіла Вялікабрытанія. Адпаведна, на час Другой англа-бурскай вайны буры Капскага паўвострава былі сталымі жыхарамі брытанскіх тэрыторыяў, а таму не былі павінныя абараняць незалежнасць бурскіх зямель. Тыя з іх, хто далучаўся да бурскай арміі, лічыліся паўстанцамі.

      14

      Бечуаналэнд – пратэктарат Вялікабрытаніі ў Паўднёвай Афрыцы, які існаваў з 30 сакавіка 1885 па 30 верасня 1966, са сталіцай у Мафекінгу. У 1895 годзе пратэктарат быў далучаны да Капскай калоніі. Першапачаткова на гэтых землях жылі народы бечуана, ці тсвана.

      15

      Kêrels – хлопцы (афр.).

      16

      Кафры – назва, якая давалася цемнаскурым жыхарам Паўднёвай Афрыкі, паганцам.

      17

      Алфрэд Мілнэр, першы віконт Мілнэр (1854–1925) – брытанскі дзяржаўны дзеяч і каланіяльны адміністратар. З лютага 1901 кіраваў дзвюма бурскімі дзяржавамі, Трансваалем і Аранжавай свабоднай дзяржавай, анексаванымі Вялікабрытаніяй, на тэрыторыі які была пабудаваная вялікая колькасць канцэнтрацыйных лагераў.

      18

      Стэфанус Ёханэс Паўлус Кругер, больш вядомы як Пол Кругер ці дзядзька Пол (1825–1904) – прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (Трансвааля). Здабыў сусветную вядомасць як твар бурскага супраціву падчас Другой англа-бурскай вайны.

      19

      Каўдрыёз (ці рыкетсіёзны гідраперыкардыт) – інфекцыйная вадзянка сэрца, хвароба жвачных і ўсяедных жывёлаў, якая працякае вельмі востра. Суправаджаецца ліхаманкай і паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы.

      20

      Катаральная ліхаманка авечак (ці “сіні язык”) – інфекцыйная хвароба, сімптомы якой – ліхаманка, запальна-некратычныя паражэнні стрававода, языка і дэгенератыўныя змяненні шкілетных цягліцаў.

      21

      “Бурыльны малаток” (Papaipema nebris) – матылёк сямейства начніцаў. Вусень паразітуе на збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культурах, асабліва з тоўстым сцяблом.

      22

      Граф-Рэйнэт – горад на ўсходзе Капскай правінцыі.

      23

      Гл. каментар 13.

      24

      Гідэён Схеперс (1878–1902) – бур, герой Другой англа-бурскай вайны, які пайшоў у войска ва ўзросце 16 гадоў і служыў пад кіраўніцтвам генерала Крысціяна Дэ Вета. У 22 гады даслужыўся да звання камандзіра атрада (каманданта) і кіраваў каманда, дзе было 150 бураў Капскай калоніі. 10 кастрычніка 1901 году захварэў і трапіў у ангельскі палон. Суд прысудзіў яго да страты, і ў 1902 годзе Схеперс быў расстраляны ва ўзросце 23 гадоў. Брытанцы лічылі яго злачынцам, буры – героем і пакутнікам.

      25

      Слагтэрснэкскае

Скачать книгу