ТОП просматриваемых книг сайта:
Зоркі над вельдам (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Зоркі над вельдам (зборнік)
Год выпуска 0
isbn 978-985-90377-4-0
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Калекцыя «ПрайдзіСвет»
Издательство Электронная книгарня
Безумоўна, я, як бур Рэспублікі, ведаў свой доўг. Ён палягаў у тым, каб апынуцца як мага далей адтуль, ад таго месца, дзе я апошні раз бачыў на заходзе сонца ангельскую артылерыю. Астатнія буры таксама ведалі свой доўг. Нашыя каманданты[47] і вельдкарнэты вельмі рэдка аддавалі загады. І нягледзячы на тое, што я скакаў вельмі хутка, быў адзін юнак, які скакаў яшчэ хутчэй. Ён увесь час трымаўся перада мной. Ён скакаў так, як мусіць скакаць бур, калі яго можа зачапіць выпадковая куля, – з нізка апушчанай галавой, амаль абняўшы рукамі шыю каня.
Гэта быў Стэфанус, малады сын Флорыса ван Барнэвелта.
Крыху пазней, калі нашыя камандзіры паспрабавалі зноў прывесці атрады ў парадак, было шмат нараканняў і незадаволенасці. Урэшце яны загадалі нам зрабіць прывал. Але большасць сярод нас лічыла гэта дурасцю. Асабліва зважаючы на тое, што стральба дагэтуль не сунялася – усюды раздаваліся бессістэмныя стрэлы, і мы не маглі зразумець, ці далёка тыя ангельцы, што пераследуюць нас у цемры. Больш за тое, атрады рассеяліся ў самых розных кірунках, а таму сабраць іх раней, чым скончыцца вайна, здавалася справай безнадзейнай. Стэфанус і я спешыліся і стаялі ля коней. Хутка вакол нас сабраўся вялікі натоўп. У святле зор людзі выглядалі прывідна і дзіўна. Некаторыя стаялі ля сваіх коней. Іншыя сядзелі на траве наўзбоч дарогі. Ад нашых афіцэраў ішлі загады: “Vas staan, буры, vas staan!”[48]
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.