Скачать книгу

прастадушным здзіўленнем, сеў побач.

      – Думаю, мы можам абысціся без Далорэс, – сказаў Холмс. – О, добра, мадам, калі вы настойваеце, каб яна засталася, то я не супраць. Што ж, містэр Фэргюсан, я заняты чалавек з шырокай практыкай, а таму мае метады павінныя працаваць хутка і трапляць у цэль. Чым хутчэйшая аперацыя, тым меншы боль. Найперш дазвольце мне вас супакоіць. У вас цудоўная жонка, якая вас кахае, але абышліся з ёй вельмі кепска.

      Фэргюсан падскочыў з крыкам радасці.

      – Дакажыце гэта, містэр Холмс, і я буду вечна вам абавязаны.

      – Дакажу, але для гэтага мне давядзецца зноў глыбока вас параніць.

      – Мяне не турбуе нічога, апроч апраўдання мае жонкі. У параўнанні з гэтым усё астатняе на зямлі – нішто.

      – Тады дазвольце мне прадставіць вам ланцуг разважанняў, які прайшоў у маёй галаве яшчэ на Бэйкер-стрыт. Ідэя пра вампіра падалася мне абсурднай. У ангельскай крымінальнай практыцы такога проста не бывае. І тым не менш, вы не памыліліся і сапраўды бачылі жонку, што схілілася над дзіцячым ложкам, з акрываўленымі вуснамі.

      – Безумоўна.

      – А вам не прыйшло ў галаву, што кроў, якая цячэ з раны, можна смактаць не толькі з прычыны смагі? Ці ж у ангельскай гісторыі не было каралевы, якая высмактала з раны кроў, каб выцягнуць атруту?[2]

      – Атруту?

      – Вось яна, паўднёваамерыканская гаспадарка. Я інстынктыўна здагадваўся пра існаванне гэтай зброі на сцяне яшчэ да таго, як сюды прыехаў. Атрута магла быць і іншай, але я падумаў менавіта пра яе. Маленькі пусты калчан каля невялікага лука для палявання на птушак быў менавіта тым, што я чакаў убачыць. Калі дзіця было параненае адной з такіх стрэлаў, змочаных курарэ ці якой іншай д’ябальскай атрутай, яно памерла б, калі б атруту не высмакталі.

      А сабака? Калі хтосьці хацеў скарыстацца атрутай, чаму б спярша не праверыць, ці не страціла яна моц? Сабаку я не прадбачыў, але сэнс здарэння зразумеў, і яно толькі пацвердзіла маю думку.

      Цяпер вы разумееце? Вашая жонка баялася гэтага. Яна бачыла, як на дзіця напалі, і выратавала яго жыццё, але ўсю праўду сказаць вам баялася, бо ведала, як вы любіце хлопчыка і як вам будзе балюча.

      – Джэкі!

      – Я назіраў за ім, калі вы песцілі малое. У шыбе, зацемненай аканіцаю, ягоны твар адлюстроўваўся вельмі выразна. І я заўважыў такую рэўнасць, такую жорсткую нянавісць, якія на чалавечым твары бачыў рэдка.

      – Мой Джэкі!

      – Вам трэба прыняць гэта, містэр Фэргюсан. Гэта яшчэ больш пакутліва ад таго, што ім кіравала скажоная, ненармальна вялікая, маніякальная любоў да вас і, мабыць, да памерлай маці. Яго душу спапяляе нянавісць да гэтага дзівоснага дзіцяці, чыё здароўе і прыгажосць так кантрастуюць з яго ўласнай нядужасцю.

      – Святы Божа! Гэта неверагодна!

      – Я сказаў праўду, мадам?

      Жанчына рыдала, схаваўшы твар у падушку. Потым яна павярнулася да мужа.

      – Як я магла сказаць табе, Боб? Я здагадвалася, якім гэта будзе для цябе ўдарам. Лепш было чакаць, каб ты дазнаўся пра ўсё ад кагосьці

Скачать книгу


<p>2</p>

Маецца на ўвазе легенда пра тое, як каралева Элеанора Кастыльская высмактала кроў з раны на руцэ мужа, ангельскага караля Эдуарда І (1239–1307), параненага атручаным кінжалам мусульманскага асасіна.