ТОП просматриваемых книг сайта:
Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Год выпуска 0
isbn 978-985-90377-5-7
Автор произведения Коллектив авторов
Серия Калекцыя «ПрайдзіСвет»
Издательство Электронная книгарня
– Ох, татачка! – усклікнуў ён. – Я не ведаў, што ты будзеш ужо сёння. Я б цябе сустрэў. Ох, я так рады цябе бачыць!
Фэргюсан, крыху збянтэжаны, мякка вызваліўся з абдымкаў.
– Мой любы хлопчык, – сказаў ён, пяшчотна гладзячы ільняныя валасы. – Я прыехаў рана, бо мае сябры, містэр Холмс і доктар Ўотсан, далі сябе ўгаварыць і прыехалі сюды правесці з намі вечар.
– Дык гэта містэр Холмс, дэтэктыў?
– Але.
Падлетак зірнуў на нас вельмі пранікліва і, як мне падалося, непрыязна.
– А як наконт другога дзіцяці, містэр Фэргюсан? – спытаў Холмс. – Ці можам мы пазнаёміцца з малечай?
– Папрасі місіс Мэйсан прынесці дзіця, – сказаў Фэргюсан.
Хлопец выйшаў, і я як хірург звярнуў увагу на яго незвычайную няўклюдную паходку, што сведчыла пра хворую спіну. Неўзабаве ён вярнуўся разам з высокай хударлявай жанчынай, якая трымала на руках вельмі прыгожае, чарнавокае і золатавалосае, дзіця – чароўнае стварэнне, у якім зліліся саксонская і лацінская кроў. Фэргюсан, не хаваючы захаплення, узяў дзіця на рукі і пачаў песціць.
– Няўжо хтосьці можа яго пакрыўдзіць? – прамармытаў ён, зірнуўшы на маленькую ранку на шыі херувімчыка.
Акурат у гэты момант я зірнуў на Холмса і заўважыў надзвычайную засяроджанасць на яго твары, што застыў, бы выразаны са старой слановай косткі. Яго вочы, якія ненадоўга спыніліся на бацьку з немаўлём, цяпер з прагнай цікавасцю разглядалі нешта ў іншым канцы пакоя. Прасачыўшы за яго позіркам, я даведаўся толькі, што ён глядзеў праз акно ў змрочны мокры сад. Хаця аканіца напалову закрывала від з акна, я ўсё адно зразумеў, што Холмс напружана засяродзіўся на чымсьці ў садзе. Потым ён усміхнуўся і зноў паглядзеў на дзіця, на чыёй тоўсценькай шыйцы быў бачны маленькі бугарок. Нічога не кажучы, Холмс уважліва агледзеў дзіця і ўрэшце паціснуў маленькі кулачок у ямінках, якім малое размахвала перад яго тварам.
– Да пабачэння, малеча. Жыццё тваё пачалося незвычайна… Ці магу я пагаварыць сам-насам з нянькай?
Адвёўшы жанчыну ўбок, ён некалькі хвілін сур’ёзна з ёй размаўляў. Я пачуў толькі апошнія словы: “Спадзяюся, вашыя трывогі неўзабаве знікнуць”.
Жанчына, змрочная і маўклівая, сышла з дзіцем.
– Што з сябе ўяўляе місіс Мэйсан? – спытаў Холмс.
– Як бачыце, не надта прыгожая асоба, але з залатым сэрцам і вельмі любіць малога.
– Яна табе падабаецца, Джэк? – звярнуўся раптам Холмс да падлетка. Выразны жывы твар хлопца пацямнеў, і ён пакруціў галавой.
– Джэкі мае вельмі моцныя сімпатыі і антыпатыі, – сказаў Фэргюсан, абняўшы хлопчыка. – На шчасце, я – адна з яго сімпатыяў.
Хлопчык штосьці завуркатаў і паклаў галаву на бацькоўскія грудзі. Фэргюсан мякка вызваліўся.
– А цяпер, маленькі Джэкі, бяжы, – сказаў ён і пяшчотна праводзіў сына вачыма, а калі хлопчык сышоў, працягнуў: – Містэр Холмс, я сапраўды