Скачать книгу

купіць свіное мяса. Яна рызыкнула схадзіць на закуп у краму. Здаралася, туды прывозілі свініну. Мясны аддзел сціпла хаваўся ў самым канцы ўніверсама. Вера прайшла паўз старых паліц, застаўленых трохлітровымі слоікамі кансерваваных памідораў і агуркоў, паўлітрушкамі салянкі з кіслай капусты, стосамі бляшанак кількі ў тамаце і кансервамі «Завтрак туриста». Сняданак турыста складала пярловая каша з сімвалічным, чыста ўмоўным дадаткам мяса: любімая закусь для сіняносых заўсёднікаў віна-гарэлачнака аддзела. Кірнуўшы на траіх паўлітроўку, закусвалі яны «Завтраком туриста» і плаўленым сырком «Дружба». Дзея адбывалася за бліжэйшым вуглом. Далікатна зняўшы з сырка тонкую фольгавую абгортку, упіваліся жоўтымі зубамі ў сырковую мякаць і па-сяброўску перадавалі куснуць сабутэльніку.

      Вера падышла да прылаўка ў мясным аддзеле. Прылавак наганяў тугу. За пашарпаным, запэцканым шклом на бляшаных падносах ляжалі супавыя наборы з абгрызеных костак, пара невялікіх кавалкаў пацямнелай абветранай тлустай свініны, побач стосам грувасціліся свіныя ногі с капытамі, тырчалі лычамі ўверх дзве вялізныя свінячыя галавы з дрэнна абсмаленымі вушамі.

      – Х-м… з гэтага прадукту шашлыку не зробіш, – сказала Вера, разглядаючы тоўсты свінячы лыч. – Вось дзіўна, куды знікае свіное мяса?.. Мабыць, свіней падрываюць… Пасля падрыву застаюцца адны галовы ды капыты.

      З падсобкі з’явіўся чырванатвары рубшчык мяса ў брудным халаце з закасанымі рукавамі. Халат, пакрыты спераду засохлымі барвова-карычневымі плямамі, зашпіляўся двума гузікамі на пузе.

      – Скажыце, калі ласка, а мяса падвязуць? – безнадзейна спытала ў мясніка Вера.

      – Не ведаю. Можа, падвязуць, а мо і не. Мне дырэктарка крамы не дакладае. Бярыце, што ёсць, – абыякава прашмякаў тоўстымі вуснамі мяснік і хутка сышоў у падсобку.

      Вера пастаяла крыху ля прылаўка, вывучала свінячыя лычы.

      – Бярыце што ёсць. А што тут ёсць?.. Трэба цягнуцца па мяса на Камароўку, – уздыхнула яна.

      На Камароўскім рынку заўсёды можна было купіць добрай свініны, хоць і каштавала яна не танна. У мясных шэрагах гандлявалі перакупшчыкі. Яны скуплівалі за невялікія грошы свініну ў вяскоўцаў і перапрадавалі ўтрыдарага ў ненажэрнай мільённай сталіцы. Сярод перакупшчыкаў зрэдку трапляліся вяскоўцы з мясам ад уласнай гадоўлі. Іх адрознівалі абветраныя твары і заскарузлыя ад працы рукі. Веры ж усе гандляры здаваліся аднолькавымі. Мяса выбіраць яна не ўмела, ніякавата тапталася ля мясных прылаўкаў, спадзявалася на вопыт гандляроў, верыла ім і купляла, што прапаноўвалі. Раз на раз не прыходзіўся: бывала, купляла добрае мяса, а здаралася, падсоўвалі з жыламі і масламі – прывітанне для дамачкі з водарам парфуму.

      Вера пасоўвалася ўздоўж мяснога шэрагу. Рынак пад высокім купалам гулка гудзеў, поўніўся галасамі. Зазывалі гандляркі:

      – Бярыце свінінку. Паглядзіце які кавалак кумпяка пекны. Нядорага.

      – Скабачкі нятлустыя.

      Вера завярнула

Скачать книгу