Скачать книгу
аднапавярховыя драўляныя дамкi, абсаджаныя яблыневымi садамi. Пасярод тых дамоў ляжаў невялiчкi пляц, на якiм узвышалася цагляная прадуктовая крама. Тамтэйшыя мужчыны i хлопцы набывалi ў ёй мацаванае вiно. Выпiвалi яны тут жа ж, у садах, пад яблынямi. Пiлося i гаварылася там лёгка. Аднаго разу паспрачаўся хлопец з мужчынамi на пляшку вiна: хлопец пайшоў у заклад, што а дванаццатай ночы зойдзе ён на могiлкi ды прынясе цаглiну з паўразбуранага касцёла. Сказаў i зрабiў. Прынёс ён Шэрую цаглiну, выпiў выспрачанае вiно i сышоў, так нiкому нiчога не расказаўшы. З той ночы пачаў гэты хлопец хварэць. Твар ягоны пашарэў, вочы згаслi, плечы сагнулiся, цела высахла. Мацi i так да яго i гэтак, а ён маўчыць. Пачала мацi плакаць, i так яна горка плакала, так галасiла, што сын не вытрываў, пашкадаваў мацi i распавёў праўду пра свой паход на Кальварыйскiя могiлкi. Калi прыйшоў той хлопец да касцёла, пачаў каля абрынутае сцяны цаглiну шукаць, нахiлiўся, з зямлi высунулася белая рука i схапiла яго за горла. Пералякаўся хлопец, знямеў i здранцвеў. Тым часам з зямлi выйшла белацелая голая дзяўчына: «Дам я табе Шэрую цаглiну i адпушчу, i спрэчку з сябрукамi ты выйграеш. Толькi паабяцай, што возьмеш мяне ў жонкi!» Хлопец паабяцаў могiлкавай прыгажунi ўзяць яе ў жонкi. «Буду чакаць цябе! А паспрабуеш падмануць, дык i памрэш неўзабаве!» – сказала на развiтанне дзяўчына i пад зямлю сышла. Пачуўшы такое ад сына, мацi пабегла да папа. Поп паверыць не паверыў, але на могiлкi схадзiць пагадзiўся. Хлопец з мацi i поп пайшлi ноччу на Кальварыйскiя могiлкi, падышлi яны да касцёла, тут iм насустрач проста з-пад зямлi выйшла голая прыгажуня ў белым вэлюме. Поп паспрабаваў быў адхрысцiцца ад спакушальнiцы, але нi крыж, нi малiтва на яе нiяк не паўздзейнiчалi. Бачачы такiя безвыходныя варункi, поп надзеў на дзяўчыну свой палiтон i дазволiў хлопцу забраць дзяўчыну дадому. Так той спрачальнiк i стаў жыць з жонкаю, знойдзенаю на Кальварыйскiх могiлках. Праз год у iх нарадзiўся хлопчык. Бацькi вырашылi дзiця пахрысцiць i сабраць на хрэсьбiны сваякоў. «Трэба ж i маiх сваякоў пазваць!» – прапанавала зазвычай маўклiвая жонка. «А што ў цябе за сваякi, i дзе яны жывуць?» – «Тут недалёка жыве мая мацi, жыве яна ў сваiм доме на вулiцы Харкаўскай…» Муж з жонкаю паехалi на тую Харкаўскую, зайшлi ў дом i пабачылi старую кабету, якая гушкала дзiцячы вазок. Зазiрнулi госцi ў той вазок, а тамака замест дзiцяцi ляжала Шэрая цаглiна. «Мама, я вярнулася!» – сказала падземная прыгажуня i заплакала. Толькi яна заплакала, як Шэрая цаглiна прапала. Мацi пазнала i прызнала сваю дачку, i ўнука яна хрысцiла разам з вялiкай сям’ёю. На хрэсьбiнах дасведчаныя людзi казалi, што гэта мерцвякi з Кальварыйскiх могiлак скралi маленькую дзяўчынку. Мацi пакiнула вазок з дзiцяткам пад крамаю, а мерцвякi дзiця знеслi, а замест яго пакiнулi Шэрую цаглiну. Дзяўчыну мерцвякi пратрымалi пад зямлёю ажно дваццаць гадоў… Хтосьцi верыў, хтосьцi не верыў, але напiлiся на тых хрэсьбiнах усе. Было тое, праўда, вельмi даўно, калi вакол Кальварыйскiх могiлак яшчэ стаялi аднапавярховыя драўляныя дамкi ў яблыневых садах.
41. Белы абрус
У мужчыны захварэў сын. Да якiх толькi дактароў нi вазiлi хлопчыка, якiх толькi лекараў нi выклiкалi, а рады хваробе даць
Скачать книгу