Скачать книгу

моцна «запілаваў» слухаючы.

      У паліклініку я прыйшоў з трывогай на сэрцы і цяжкім кашальком. Прыйшоў пад кабінет Галіны Львоўны і стаў у чаргу. Хвілін з дваццаць я стаяў. Потым крэсла вызвалілася, і я сеў, і сядзеў, ажно пакуль Галіна Львоўна не вызірнула з кабінета:

      – Валодзя, чаму ты сядзіш? Чаму ты адразу не зазірнуў у кабінет? Я цябе даўно чакаю!

      Прыйшоў. Чакаў. Трывожыўся. Сядзеў і яшчэ атрымаў вымову, бо не так чакаў і не палез без чаргі. Стрываў я несправядлівасць, бо Галіна Львоўна – аўтарытэт. У маёй сям’і да дактароў заўсёды ставіліся з вялікай павагай.

      – Заходзь. Сядай…

      Галіна Львоўна зачыніла кабінет на ключ.

      – Ты грошы прынёс? Ты ж разумеш, што гэта не мне дзесяць рублёў за два квіткі. Гэта добрым людзям, якія дасталі гэтыя квіткі для цябе і тваёй дзяўчыны… Як яе зваць?

      – Алена…

      – А якое ў яе прозвішча? Майхровіч? Яна часам не з нашых дзяўчатак?

      Зазвычай Галіна Львоўна не пыталася і старалася не згадваць сваё і чужое яўрэства. Можа, інтымная абстаноўка з патаемнай перадачай квіткоў пад зачыненымі на ключ дзвярыма падштурхнула яе папытацца пра яўрэйства Алены. Мусіць, так…

      – Не. Алена не з яўрэйскай сям’і.

      Бацькі яе Марковічы, а не Майхровічы. Яны перабраліся з вёсак у Полацк.

      Яна прыехала з Полацка ў мінскі інтэрнат для адораных дзяцей, але ў паспарце і ў сапраўднасці яна паходзіць з беларусаў.

      – Выбачай. Ніна так мне пра яе расказвала, што я падумала – Алена з яўрэйскай сям’і Майхровічаў. Калі хто спытаецца пра квіткі? Вядома, ніхто пра квіткі ніколі не спытаецца! Але раптам нехта чужы спытаецца…

      Адкуль у цябе, Валодзечка, квіткі на «Песняроў»? Скажаш, што купіў іх у касе непасрэдна ў «Палацы спорту». Адстаяў кіламетровую чаргу і набыў, як усе набывалі. Маме перадавай прывітанне.

      З лёгкім кашальком і прывітаннем для мамы я выйшаў з прапахлай таннымі лекамі паліклінікі. Калі выходжу з паліклінікі, заўсёды радуюся. Проста радуюся першаму глытку свежага паветра.

      Радасць мая была кароткай.

      Немаведама чаму мне падалося, што Алена адмовіцца ісці на канцэрт. Я ёй прапаную, а яна возьме і скажа, што на такія канцэрты не ходзіць. Адна справа – запрасіць дзяўчыну ў кіно, а іншая – на сапраўдны канцэрт. Мне лягчэй было ўгаварыць Алену распрануцца і папазіраваць аголенай. Што я і зрабіў двойчы. Мне лягчэй было яе аголеную ўгаварыць заняцца сэксам у інстытуцкай майстэрні, што я аднойчы і зрабіў. Той хуткі і нейкі зусім спрынтарскі сэкс Алене, між іншым, не спадабаўся. Ён і мне падаўся прэсным, бо ў Аленінай хуткай узбуджанасці і згодзе была яшчэ і нейкая бабская практычнасць. Пасля таго, як я спыніўся, яна абыякавым голасам папытала: «І ўсё? Я разлічвала, што будзе крыху даўжэй…» – «Наступным разам зробім даўжэй!» – паспешліва паабяцаў я. Цяпер замест працяглай сэкс-гульні я прыйду і прапаную Алене схадзіць на канцэрт. Хіба гэта натуральна? Можа, і натуральна для іншых, але не для майго хіповага і вальнадумнага стыля ў жыцці. З іншага боку, гэта была пэўная баязлівасць. Што-што, а баязлівасць

Скачать книгу