ТОП просматриваемых книг сайта:
Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Читать онлайн.Название Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7134-35-9
Автор произведения Васіль Герасімчык
Жанр Биографии и Мемуары
Издательство Электронная книгарня
“Са смерцю Оштарпа
Усё інакшым стане:
Панове кінуць піць,
Пачнуць есці сяляне”.[109]
Аднак магістральнай ідэяй сярод моладзі, у тым ліку вучняў Свіслацкай гімназіі, усё ж выступала не думка пра адмену прыгоннага права, а аднаўленне колішняй Рэчы Паспалітай. Канстанцін Каліноўскі наўрад ці ў гэтым плане моцна адрозніваўся ад сваіх сучаснікаў. Але яго з агульнай масы вылучалі ўласны досвед знаёмства з сялянскім жыццём, дасканалае веданне беларускай мовы і паходжанне “сына ткача”, што магло выступаць падставаю для зараджэння тых ідэй, якія пазней знайшлі адлюстраванне ў яго дзейнасці.
Пасля набыцця Сымонам Каліноўскім маёнтка Якушоўка яго пасталеўшы сын Канстанцін сутыкнуўся і з агіднасцю прыгонніцкай сістэмы, якая заставалася па-за яго дзіцячай увагай у Мастаўлянах. Адмоўнае стаўленне да яе яшчэ больш узмацнілася падчас навучання ў гімназіі, дзякуючы ўплыву брата Віктара, чытанню нелегальнай літаратуры і абмеркаванням на таемных сходах гімназістаў. Аднак нішто не магло паўплываць на свядомасць падлетка так істотна, як трохгадовы перыяд (1852–1855), напрацягу якога ён вымушаны быў дапамагаць у сямейным кіраванні маёнткам.
Глава 3. Студэнцкія гады
Віктар Каліноўскі ў Маскве
Віктар Каліноўскі пасля заканчэння Гродзенскай гімназіі месяц пражыў у Якушоўцы, дзе рыхтаваўся да паступлення ва ўніверсітэт. У гэты час, правучыўшыся пяць гадоў, скончыў Свіслацкую гімназію і Канстанцін, які стаў апорай бацькі ў кіраванні сямейнай гаспадаркай. У адрозненне ад Віктара, які ўжо 22 ліпеня 1852 года падаў прашэнне аб здачы іспытаў у Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт. І гэта нягледзячы на цяжкае матэрыяльнае становішча, у якім апынулася сям’я Каліноўскіх, у сувязі з чым ужо падчас навучання ў VI класе Свіслацкай гімназіі імя Віктара трапіла ў спіс вучняў, “якія з прычыны поўнай беднасці не могуць уносіць устаноўленай за навучанне платы”.[110] Таму да прашэння на імя рэктара Віктар прыклаў пасведчанне аб беднасці.
Таксама ў якасці дадатку ён змясціў копію дэкрэта аб “шляхецкай радавітасці фаміліі высакародных Каліноўскіх”, якая была складзена на імя старэйшага роднага брата Віктара – Іосіфа. Але гэтага аказалася недастаткова, паколькі да 1855 года Каліноўскія не былі канчаткова зацверджаны сенатам у дваранстве. Віктар вымушаны быў звяртацца яшчэ за пацвярджэннем аб праве карыстацца перавагамі дваранства да Гродзенскай дваранскай дэпутацкай зборні, ад якой і атрымаў адпаведны дакумент ад 13 жніўня 1852 года. Скачать книгу
109
Хаўстовіч, М.В. Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. ХХ ст. / М.В. Хаўстовіч – Мн.: БДУ, 2001. – С. 50.
110
Кісялёў, Г. Героі і музы: гіст. – літ. нарысы / Г. Кісялёў. – Мн., 1982. – С. 121.