Скачать книгу

сядзела ў крэсле, калі Слядак падняўся на другі паверх і ўвайшоў у багатую, шыкоўна абстаўленую залу. Гэта была апранутая ў лёгкую празрыстую сукенку мажная чорнавалосая жанчына, жаўтаскурая, з даволі вульгарным, на яго погляд, тварам, на якім выдзяляўся вялікі пажадлівы рот. Чорныя яе вочы, тым не менш, даволі прыязна агледзелі госця. Яна працягнула яму руку, роблена ўсміхаючыся. Слядак паціснуў і сеў у прапанаванае яму крэсла.

      Зара пачала гаварыць пра тое, што яе і дзяцей напаткала вялікае няшчасце, што муж яе, дарагі ёй Зураб, быў забіты з нялюдскай жорсткасцю: выкалатыя вочы – гэта што? Забойцы, а можа, гэта серыйны маньяк, між тым не выкрыты, мясцовы ўчастковы паліцыянт нічога не варты, яна засталася адна і баіцца.

      «Баіцеся каго?» – спытаў Слядак.

      «Каб жа я ведала».

      «А вам не могуць помсціць якія канкурэнты? У вас жа гаспадарка, якая прыносіць даход, я маю на ўвазе завод».

      «Не думаю. Дый хто? Мне б далажылі, бо ў мяне тут шмат памагатых».

      «Рабоў і стукачоў у адной асобе, – падумаў Слядак, а ўголас спытаў: – Дык што вы хочаце менавіта ад мяне?»

      «Вам спадабалася мая пакаёўка? – раптам замест адказу задала яна двухсэнсавае пытанне. – Ну, дзяўчына, якую я вам даслала?»

      Слядак паціснуў плячыма і падзякаваў.

      «Паслуга з майго боку не апошняя, – працягвала Зара і шматзначна яму ўсміхнулася. Станіка на ёй не было, і яе вялікія грудзі закалыхаліся пад празрыстай тканінай. – Я хачу, каб у Мегаполісе звярнулі ўвагу на забойства мужа – страшны выпадак, дарэчы, ён не адзіны – і адпаведна адрэагавалі. Даслалі сюды брыгаду. Вы мне дапаможаце?»

      «Мне перадалі, што і сыны Ларыёна хочуць мяне пабачыць, – асцярожна давёў ён. – Пэўна, і ў іх будзе аналагічная просьба?»

      «Ну, іх справа. У нябожчыка, я кажу пра Ларыёна, тут шмат супляменнікаў. Яны і самі ў стане разабрацца».

      «Дарэчы, – пацікавіўся Слядак, – можа, вы пакажаце мне вашу вытворчасць, у вас, я чуў, працуюць асуджаныя да папраўчых работ? У асноўным белыя?»

      «Хіба што пасля», – яна яўна не абрадавалася такой прапанове.

      «I яшчэ, – раптам спытаў ён, – я чуў, што днямі ад вас збеглі тры зняволеныя жанчыны? Хто яны былі, адкуль, па якім прысудзе?»

      «А вы зрабіце запытанне праз Сеціва».

      «Іх даных няма ў картатэцы. Мне сказаў Шэрыф. I вы таксама ведаеце гэта».

      Яна незадаволена вагалася.

      «Хіба я магу ўсіх запомніць?»

      «Гаварыце, – падахвоціў яе Слядак, – мне цікава…» «Дакладна я не ведаю, але іх жорстка пакаралі ў Мегаполісе быццам за ўдзел у гэтым іх бязглуздым супраціве. Быў загад трымаць іх тут да апошняга. Але яны ўцяклі».

      Яна падышла да яго ўсутыч. Іх калені сутыкнуліся. Рука яе раптам дакранулася да яго твару.

      «У вас драпіна ля вуха, – сказала Зара, – мне ўжо далажыў ахоўнік, што вы пабіліся на вуліцы».

      «Так, дробязь».

      Яна юрліва паставіла нагу на край крэсла, у якім ён сядзеў. Над сукенкай у яе нічога не было, бёдры, распісаныя каляровай татуіроўкай і парослыя ледзь

Скачать книгу