ТОП просматриваемых книг сайта:
Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч
Читать онлайн.Название Мільярд удараў (зборнік)
Год выпуска 2008
isbn 978-985-6800-81-1
Автор произведения Юры Станкевіч
Жанр Драматургия
Издательство Электронная книгарня
«I тут вам камфортна?»
«Ужо не. Але я стаміўся бегаць».
«Многія супраціўляюцца, бяруцца за зброю».
«Я – не расіст. Я зразумеў, што калі той ці іншы народ атлусцее, пачне выраджацца, стане баязлівы, дурны і непаваротлівы, пачне балбатаць пра дэмакратыю, то побач абавязкова з'явяцца драпежнікі – другі народ, асобы са здаровым генафондам, якія ў стане нармальна і паскорана размнажацца, – і яны знішчаць дэгенератаў і садамітаў. Потым самі пачнуць выраджацца, а болыпасць людзей, якія жывуць у любую эпоху, ніякага здаровага патомства ўжо праз пяць—дзесяць пакаленняў не дадуць, бо іх патомкі будуць вырадкамі і загінуць. Хіба не мелі мы ўсё гэта ў Еўропе?»
Слядак маўчаў.
«Мне нават смешна, – дадаў Крэз, – калі я чытаю ў старых кнігах пра мэты папярэдняга пакалення: белыя імкнуліся зарабляць больш грошай, каб пад старасць смачна есці і купляць дарагія лекі, захапляцца секстурызмам і каб чорныя працавалі. Але яны, чорныя, не хацелі працаваць, а хацелі сексу з белымі жанчынамі і каб дурнаватыя белыя гэта аплачвалі».
«Вы хочаце сказаць, што ў чалавецтве спрадвеку запушчаны механізм генетычнага выраджэння?» – спытаў Слядак зацікаўлена.
«Магчыма, і так».
«I як, па-вашаму, з ім змагацца?»
«Не зусім карэктнае пытанне».
«Але ж павінен жа быць нейкі адказ?»
«Я дам вам адказ, але гэта, бадай, толькі мае бачанне свету. На тое, што адбывалася ў Еўропе сто гадоў назад, адказам, хоць і не зусім адэкватным, была вайна. Але ж усётакі гэта быў адказ. Цяпер адказу няма. Праблему не здолелі нават акрэсліць, і канец, вы самі бачыце, ідыёцкі».
«Я не рызыкаваў бы выказваць нават цяпер такія думкі ўголас», – сказаў Слядак.
«Мне можна. Я бедны, па-іхняму блажэнны… і ўжо зусім стары».
«Але ж паслухайце, – раптам захваляваўся Слядак, – з вашых слоў вынікае, што будучыні ўвогуле няма?»
«Чаму ж няма? Яна ёсць: кароткая, абрыдная і тужлівая. Думаць трэба было яшчэ заўчора, а ўчора дзейнічаць. Замест гэтага стваралі бачнасць суцэльнага свята, выхавалі спачатку так званага гома фэстывус, дазволілі на глум сабе гомасексуальныя шлюбы, распладзілі хамаў, педэрастаў і садамітаў замест ваяроў, так што працэс незваротны. Пішыце завяшчанні. Як казаў старажытны філосаф, з вялікага лёсу нарадзілі мыш. Імя гэтай мышы – гома іноксіс, чалавек